Мінск 16:53

Двое беларусаў прывезлі з Польшчы і спрабавалі пераправіць у РФ 32 кг пораху — МУС

Відэа: прэс-служба МУС / стоп-кадр: "Позірк"

4 траўня, Позірк. 35-гадовага жыхара Брэста і 37-гадовага жыхара Маларыцкага раёна (Брэсцкая вобласць) затрымалі аператыўнікі 6-га ўпраўлення ГУБАЗіК Міністэрства ўнутраных спраў пры садзейнічанні абласной мытні, паведаміла 4 траўня прэс-служба МУС.

Паводле сцвярджэння ведамства, мужчыны “пад аператыўным кантролем” сілавікоў прывезлі з Польшчы 32 кілаграмы пораху. Рэчыва захоўвалася на складзе ў Брэсце. Пасля была зробленая спроба пераправіць яго ў Расію фурай, якая належыць брэсцкай арганізацыі. Грузавік затрымалі на трасе М1 супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі і байцы атрада спецпрызначэння “Шторм” унутраных войскаў МУС.

Экспертыза пацвердзіла, што знойдзенае рэчыва — порах.

Распачатая крымінальная справа. Заяўлена, што фігурантам пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі. “Праводзяцца далейшыя мерапрыемствы па высвятленні атрымальнікаў выбуховых рэчываў у суседняй краіне, іх матывы і мэты”, — гаворыцца ў паведамленні.

У жыхара Пухавіцкага раёна выяўлена тры пісталеты, граната, слоік з порахам, стрэльба і больш за 400 патронаў

27 студзеня, Позірк. Арсенал зброі і боепрыпасаў канфіскаваны ў 50-гадовага жыхара Пухавіцкага раёна (Мінская вобласць), паведаміў начальнік рэгіянальнага аддзела ГУБАЗіК МУС Алег Бабровіч (відэазапіс з ім апублікавала прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў). "У жыллі мужчыны выяўлена: тры пісталеты неўстаноўленага ўзору, граната …

Замежнік спрабаваў увезці ў Беларусь патроны

4 снежня, Позірк. Фіксатар з чатырма патронамі знайшлі мытнікі, правяраючы ў пункце пропуску Каменны Лог аўтамабіль, што накіроўваўся з Літвы ў Беларусь, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз (ДКСЭ). Паводле інфармацыі ведамства, за стырном аўтамабіля быў грамадзянін Германіі. Патроны вынялі …

Пры надглядзе ў мінскім метро ў 66-гадовага мужчыны знайшлі патрон — распачатая крымінальная справа

17 лістапада, Позірк. Крымінальная справа паводле арт. 295 КК (незаконныя дзеянні з агнястрэльнай зброяй, боепрыпасамі і выбуховымі рэчывамі) узбудзіў у дачыненні да 66-гадовага жыхара Гомельскай вобласці аддзел Следчага камітэта па Першамайскім раёне Мінска. Паводле інфармацыі прэс-службы Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз …
Падзяліцца: