У Польшчы ліквідаваная злачынная група, якая займалася кантрабандай беларускіх цыгарэт у таварных цягніках
30 траўня, Позірк. Аб ліквідацыі арганізаванай злачыннай групы, якая займалася кантрабандай беларускіх цыгарэт, паведамілі 29 траўня Люблінская мытна-падатковая служба Нацыянальнай падатковай адміністрацыі і Надбужанскі атрад памежнай аховы Польшчы.
Адзначаецца, што ўдзельнікі групы выкарыстоўвалі для кантрабанды таварныя цягнікі, якія перасякалі беларуска-польскую мяжу праз чыгуначны пункт пропуску ў Цярэспалі.
Паводле ацэнак следства, у 2023-2025 гадах на тэрыторыю польскай мытнай зоны ўдзельнікі групоўкі незаконна завезлі не менш за 889 тыс. пачкаў цыгарэт розных марак агульным коштам звыш 14 млн злотых (больш за 3,8 млн долараў ЗША).
Паведамляецца, што прадстаўнікі польскіх службаў правялі ператрусы на тэрыторыі Бяльскага павета (на мяжы з Беларуссю), падчас якіх былі выяўленыя цеплавізар, балаклавы, пломбы, носьбіты даных, рабочая дакументацыя, наркатычныя рэчывы.
Праваахоўнікі затрымалі сем грамадзян Польшчы ва ўзросце ад 25 да 66 гадоў. Ім прад’яўленыя абвінавачанні ў кіраўніцтве і ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе, а таксама ў кантрабандзе тытунёвых вырабаў. За ўчыненыя злачынствы ўдзельнікам пагражае ад 3 месяцаў да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Пяць затрыманых паводле рашэння суда арыштаваныя на тры месяцы, двое абавязаныя ўнесці грашовы заклад.
Аб выяўленні кантрабандных беларускіх цыгарэт у таварных цягніках і іх лакаматывах, якія прыбылі з Беларусі, Нацыянальная падатковая адміністрацыя Польшчы паведамляла таксама сёлета ў сакавіку і лютым.

- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27–29 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2025 годзе ў Беларусі выдадзена ў 4,2 раза менш шэнгенскіх віз, чым у 2019-м (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка

