Лукашэнка заклікаў Расію ў рамках ЕАЭС пайсці на “саступкі пэўныя“

29 траўня, Позірк. Еўразійскай эканамічнай камісіі варта сур’ёзна падумаць над актывізацыяй працы, каб “нашы народы адчулі, што ёсць вынік па ўсіх напрамках“. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка на саміце Еўразійскага эканамічнага саюза 29 траўня ў Астане (Казахстан).
Паводле слоў Лукашэнкі, якія прыводзіць яго прэс-служба, праца па павышэнні эфектыўнасці “павінна ісці без прамаруджання“, інакш ЕАЭС “можа страціць сваю прывабнасць“.
“Калі мы гэта не зробім (а цяпер трэба рабіць хутка, таму што час такі, трэба паскарацца), прывабнасць нашага саюза будзе імкнуцца да нуля. І калі нават хтосьці паназірае за працай, а потым стане членам Еўразійскага эканамічнага саюза, хутка расчаруецца ў эфектыўнасці яго дзейнасці“, — сказаў прамоўца.
На яго думку, усе члены ЕАЭС “павінны разумець, хто павінен паступіцца нейкімі інтарэсамі“. “А паступіцца ўсе павінны — хтосьці ў большай ступені, хтосьці ў меншай. Ад Расіі спатрэбяцца вельмі сур’ёзныя крокі, а можа быць, і саступкі пэўныя. Але прыярытэтам будзе ў нас эфектыўнасць Еўразійскага эканамічнага саюз“, — заявіў палітык.
ЕАЭС — арганізацыя рэгіянальнай эканамічнай інтэграцыі, якая валодае міжнароднай правасуб’ектнасцю. Яе паўнапраўнымі членамі з’яўляюцца Беларусь, Казахстан і Расія (з 1 студзеня 2015 года), а таксама Арменія (з 2 студзеня 2015 года) і Кыргызстан (з 12 жніўня 2015 года).
Краіны-назіральнікі — Куба, Малдова, Узбекістан. Пагадненне аб зоне свабоднага гандлю з ЕАЭС падпісалі В’етнам, Сербія і Сінгапур.
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ кастрычніку Літва надала статус уцекача чатыром грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь лідзіруе ў ЕАЭС паводле росту цэн на прадукцыю горназдабыўной прамысловасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа 10 месяцаў 2026 года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася амаль на 3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2019 па 2025 год колькасць работнікаў сельгасарганізацый скарацілася больш як на 18% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку лістапада Латвія і Літва зафіксавалі амаль 400 спробаў пранікнення мігрантаў з Беларусі, на польскай мяжы спакойнаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка



