Макрон накіруе ў Мінск на перамовы сваю давераную асобу, сцвярджае Лукашэнка

30 траўня, Позірк. Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон накіруе ў Мінск свайго прадстаўніка на перамовы. Такую заяву зрабіў Аляксандр Лукашэнка, размаўляючы з журналістамі па выніках саміту Еўразійскага эканамічнага саюза 29 траўня ў Астане.
Паводле сцвярджэння Лукашэнкі, гэта была просьба французскага боку: “Я кажу: “Слухай, ну мы з табой размаўляем — гэта практычна адкрытая сувязь. Пра што мы можам з табой паразмаўляць? Пасля Ерэвана (на пачатку траўня там праходзіў першы саміт Арменія — ЕС, сумешчаны з 8-м самітам Еўрапейскай палітычнай суполкі, якая была створаная ў 2022 годзе па ініцыятыве Макрона. — “Позірк”.) у Маскву ты не прыехаў, у Мінск ты не прыехаў. Пра што казаць?” Ён мне кажа: “Спадар прэзідэнт (калі верыць пераказу Лукашэнкі, менавіта з гэтага звароту нязменна пачынаюць з ім размову буйныя заходнія палітыкі. — “Позірк”.), вы можаце прыняць маю давераную асобу і з ёй пагаварыць, і каб ён прыехаў і мне ўсё гэта выклаў?”
Лукашэнка, як зазначае яго прэс-служба, даў згоду: “Я кажу: калі ласка, калі ты баішся ў Мінск прыляцець, дасылай сваю давераную асобу”.
“Днямі літаральна — у панядзелак-аўторак (не памятаю) — гэты чалавек будзе тут (1 або 2 чэрвеня. — “Позірк”.). Не хачу называць яго прозвішча. І мы з ім сур’ёзна паразмаўляем. Гэта яго чалавек, абсалютна давераны, ён у тэме. І я яму выкажу дэталёва ўсе праблемы, якія існуюць”, — заявіў Лукашэнка.
На заканчэнне, паводле яго сцвярджэння, прэзідэнт Францыі спытаў: “Што я магу і мы ў Еўрапейскім саюзе можам зрабіць для нармалізацыі стасункаў з Беларуссю?”
Лукашэнка прызнаў, што Макрон папярэдзіў яго аб наступствах уступлення Беларусі ў вайну, фактычна пацвердзіўшы інсайды СМІ: “Вось, вы правялі ядзерную трэніроўку з Уладзімірам Уладзіміравічам [Пуціным], вы тут ледзь не вайну развязваеце ядзерную. Вы што, хочаце прымяніць ядзерную зброю? Я кажу: дык гасподзь з табой! Я публічна пра гэта казаў — толькі калі будзе агрэсія супраць Беларусі. І, чым скончылі, галоўнае: скончылі Украінай і наступствамі, калі мы з расіянамі яшчэ атакуем Украіну з поўначы. Вы ж, кажа, разумееце, што мы вымушаныя будзем адказваць? Я кажу: “Вам не адказваць трэба, а імкнуцца да міру”. — “А мы імкнемся”. Я кажу: “Калі б вы імкнуліся да міру, то вы б, будучы на ”сходцы” ў Ерэване… Ну, у Маскву, можа, вам і не вельмі — прыехалі б у Мінск, і мы б з Уладзімірам Уладзіміравічам вас сустрэлі ў Мінску “. Ну вось так, жартам. Ён кажа: “Я не выключаю гэтай сустрэчы”. Я кажу: “Так трэба патэлефанаваць Пуціну. Прыехаць, сесці, па-мужчынску пагаварыць“.
Лукашэнка таксама заявіў, што абмяркоўваў з Макронам пытанні бяспекі ў Еўропе: “Мы прыйшлі да адзінай думкі, што ўсе пытанні еўрапейскай бяспекі і Еўропы павінны вырашацца ў Еўропе. Не [прэзідэнт ЗША] Дональд Трамп павінен кудлаціць нам галовы і штурхаць да міру, яшчэ чамусьці. А мы павінны вырашаць гэтыя пытанні. Таму што мы непасрэдна тут жывем. Дарэчы, Дональд Трамп пра гэта не аднойчы ўжо казаў, што вайна ва Украіне — гэта пытанне Еўропы. Правільна гаворыць. І мы павінны рухацца ў гэтым накірунку і вырашаць, не чакаць, што нас нехта, ведаеце, як дохлых кацянят, возьме, пасадзіць за стол недзе і прымусіць вырашаць гэтыя праблемы“.
Гл. таксама па тэме актуальны матэрыял палітычнага аналітыка ІА “Позірк” Аляксандра Класкоўскага:
Лукашенко предложил Макрону сообразить на троих с Путиным (на рускай мове)

- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27–29 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2025 годзе ў Беларусі выдадзена ў 4,2 раза менш шэнгенскіх віз, чым у 2019-м (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка

