З Расіі ў Беларусь экстрадаваны мэбельшчык-махляр, які падмануў 40 чалавек — СК
29 траўня, Позірк. У Беларусь з Расіі экстрадаваны 37-гадовы мінскі прадпрымальнік, які каля года хаваўся ад следства, паспеўшы выбавіць у кліентаў і знаёмых больш за 300 тыс. рублёў, паведамляе Следчы камітэт.
Мужчына з 2011 года быў зарэгістраваны як індывідуальны прадпрымальнік па вырабе мэблі. Кліентаў ён шукаў праз “Інстаграм”, прапаноўваючы зрабіць на замову кухні, гарнітуры і мэблю для ваннай. Ён прыязджаў на замеры, ствараў бачнасць працы і нават заключаў дамовы, пры гэтым ніякай вытворчасці, цэхаў або рабочых у яго ніколі не было, адзначаецца ў рэлізе.
З кожнага заказчыка прадпрымальнік патрабаваў перадаплату — мінімум 60%, а часам і ўсю суму. Затым ён пераносіў тэрміны, а потым пераставаў выходзіць на кантакт. Рэгулярна пазычаў буйныя сумы ў знаёмых, каб іх грашыма перакрыць старыя пазыкі і выдаткоўваць грошы на сябе.
Паводле звестак следства, ад дзеянняў мужчыны пацярпела 40 чалавек.
Сам ён з’ехаў з Беларусі, але ў красавіку 2025 года яго высачылі ў Расіі. Мужчыну прад’яўлена абвінавачанне паводле ч. 4 арт. 209 Крымінальнага кодэкса (махлярства ў асабліва буйным памеры), ён заключаны пад варту.
У 2025 годзе Беларусь накіравала ў іншыя краіны 289 запытаў на выдачу суайчыннікаў для прыцягнення іх да крымінальнай адказнасці, паведаміў намеснік генеральнага пракурора Аляксей Стук на прэс-канферэнцыі 19 лютага.
Паводле яго, атрыманы 41 запыт аб выдачы злачынцаў, якія хаваюцца ў Беларусі.
У іншыя дзяржавы перададзена 45 крымінальных спраў для пераследу фігурантаў, у Беларусь паступіла 12 спраў.
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць дзяцей у Беларусі з 2000 года скарацілася на велічыню, якая перавышае насельніцтва Гомеля (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаЗ пачатку траўня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 2.345 спробаў нелегальнага пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка



