Мінск 22:05

Памежнае ўпраўленне Рассельгаснагляду дала справаздачу аб 30-й з пачатку года забароне ўвозу беларускай мясамалочнай прадукцыі

Ілюстрацыя: Joshua Hoehne / unsplash.com

28 траўня, Позірк. Аб вяртанні ў Беларусь чарговай партыі мясамалочнай прадукцыі паведаміла ўпраўленне Федэральнай службы Расіі па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд) па Бранскай, Смаленскай і Калужскай абласцях.

22 траўня была спыненая аўтамашына пад кіраваннем грамадзяніна Беларусі, у якой перавозілася каля 500 кг розных гатовых мясных і малочных прадуктаў вытворчасці беларускіх прадпрыемстваў.

Упраўленне ў чарговы раз паведаміла: “Як высветлілася падчас праверкі, прадукты былі набытыя перавозчыкам у адным з прадпрыемстваў гандлю Гомельскай вобласці, якое не ўнесенае ў рэестр Мытнага саюза, які дае яму права экспарту ў РФ“.

Традыцыйна ў такіх выпадках “устаноўлена, што транспарціроўка грузу ажыццяўлялася без ветэрынарных суправаджальных дакументаў, у прыстасаванай аўтамашыне з грубымі парушэннямі ветэрынарна-санітарных правілаў перавозкі прадукцыі жывёльнага паходжання“.

26 траўня груз быў вернуты на сумежную тэрыторыю, а перавозчык прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па ч. 2 арт. 10.8 КаАП РФ (парушэнне ветэрынарна-санітарных правілаў перавозкі, перагону або забою жывёл альбо правілаў нарыхтоўкі, перапрацоўкі, захоўвання або рэалізацыі прадуктаў жывёлагадоўлі).

Указанае ўпраўленне паведаміла, што “агулам з пачатку бягучага года ў 30 выпадках не дапушчана да ўвозу з тэрыторыі Беларусі больш за 20 тон прадукцыі, якая мае маркіроўку беларускіх вытворцаў, што перамяшчаецца без ветэрынарных суправаджальных дакументаў, абмінаючы афіцыйныя пункты ветэрынарнага кантролю”.

Падзяліцца: