Расія не ўпусціла з Беларусі чарговую партыю еўрапейскага корму для непрадуктыўных жывёл
28 траўня, Позірк. Аб вяртанні 3,7 т корму, які ўвозіўся з тэрыторыі Беларусі для непрадуктыўных жывёл, паведаміла Паўночна-Заходняе ўпраўленне Федэральнай службы па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд).
Прадукцыя вернутая пасля ветэрынарнага кантролю на расійска-беларускай мяжы пры ўездзе ў Пскоўскую вобласць.
“Было ўстаноўлена, што на корм, які перавозіцца, адсутнічаюць ветэрынарныя суправаджальныя дакументы, што пацвярджаюць бяспеку тавару і яго паходжанне. Акрамя таго, з 23 ліпеня 2020 года прыпыненая сертыфікацыя ў РФ прадукцыі (корму для непрадуктыўных жывёл) вытворчасці галандскага прадпрыемства, заяўленага на маркіроўцы“, — сказана ў рэлізе.
Аб вяртанні ў Беларусь італьянскага корму для непрадуктыўных жывёл Рассельгаснагляд паведамляў 30 красавіка, сербскага — 16 красавіка (другі выпадак у аднаго і таго ж перавозчыка).
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- У Беларусі вучыцца каля 150 грамадзян Зімбабвэ — СергеенкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка


