У Польшчы раскрытая схема кантрабанды ў Беларусь з удзелам супрацоўніцы мытні

28 траўня, Позірк. Рэгіянальная пракуратура Любліна сумесна з Міністэрствам фінансаў Польшчы раскрыла злачынную групу, якая з чэрвеня 2025 года да красавіка 2026-га займалася кантрабандай падсанкцыйных тавараў у Беларусь праз памежныя пункты, паведамляе Пракуратура Польшчы.
Паводле звестак следства, выкарыстоўвалася схема з падвойнымі дакументамі: для польскага боку дэклараваліся дазволеныя прысмакі, кава і піва, а ў Беларусь паводле рэальных папер імпартаваліся запчасткі і дэталі для сельгастэхнікі.
Грузы ўвозіліся праз Кукурыкі (з беларускага боку пункт пропуску Казловічы). Бесперашкодны вываз кантрабанды без мытнага надгляду забяспечвала 29-гадовая супрацоўніца Мытна-падатковай службы Магдалена В., якая атрымала за свае паслугі хабару на суму не менш за 162,5 тыс. злотых (44,6 тыс. долараў ЗША).
Падчас расследавання затрымана шэсць чалавек, уключаючы супрацоўнікаў мытні і ўладальнікаў транспартных фірмаў, дома ў падазраванай мытніцы канфіскавана наяўнымі 385 тыс. злотых (105,8 тыс. долараў) і амаль 2 тыс. еўра.
Паводле рашэння суда Магдалена В. заключаная пад варту на тры месяцы, астатнім падазраваным прызначаны заклад, забарона на выезд з краіны і паліцэйскі нагляд.
Расследаванне працягваецца.
18 снежня 2025 года за арганізацыю ўвозу драўніны з Беларусі і Расіі ў абыход санкцый у Польшчы было затрымана трое польскіх грамадзян і двое расіян ва ўзросце ад 43 да 64 гадоў. Ім выстаўленыя абвінавачванні паводле п. 1 ч. 1 арт. 15 закона ад 13 красавіка 2022 года “Аб спецыяльных рашэннях у сферы процідзеяння падтрымцы агрэсіі супраць Украіны і абароны нацыянальнай бяспекі“, а таксама паводле §2 арт. 87 падаткова-Крымінальнага кодэкса і іншых артыкулаў, якія тычацца ўвозу ў Польшчу драўнянай прадукцыі (у выглядзе фанеры і драўляных планак), якая падпадае пад нетарыфнае рэгуляванне і санкцыі Еўрасаюза.
Сцвярджалася, што ў 2022-2024 год група суб’ектаў, зарэгістраваных у Паморскім ваяводстве, абыходзіла санкцыі ЕС, уведзеныя ў дачыненні да РФ і Беларусі ў сувязі з агрэсіяй супраць Украіны (абноўленыя рэгламенты Савета ЕС №765/2006 ад 18 траўня 2006 года і №833/2014 ад 31 ліпеня 2014 года).
Савет Еўрапейскага саюза 26 лютага падоўжыў санкцыі супраць Беларусі яшчэ на адзін год. Яны былі ўведзеныя за парушэнні правоў чалавека пасля прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе і рэпрэсіі ў Беларусі, падтрымку Мінскам расійскай агрэсіі ва Украіне, а таксама штучны міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС і гібрыдныя атакі супраць дзяржаў — членаў Еўрасаюза.
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- У Беларусі вучыцца каля 150 грамадзян Зімбабвэ — СергеенкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка

