“Гродна Азот“ папярэдзіў аб “пускавых аперацыях“ пасля рамонту, сцвярджае, што пагрозы экалогіі няма

22 верасня, Позірк. Аб “пускавых аперацыях“ у цэху аміяк-3 пасля праведзенага “планавага рамонту абсталявання“ падчас спынення паведаміла афіцыйнае выданне прадпрыемства “Гродна Азот“.
Як адзначаецца, падчас “разагравання асноўных аддзяленняў цэха выкарыстоўваецца тэхналагічны газ, які да заканчэння пускавых аперацый скідаецца на факельную ўстаноўку”.
“З мэтай утылізацыі гаручых рэчываў, якія ўваходзяць у склад тэхналагічнага газу, рэгламентам вытворчасці аміяку ў адпаведнасці з праектам прадугледжана яго спальванне на факельнай устаноўцы. Гэтыя пускавыя аперацыі могуць працягвацца некалькі сутак. Пасля атрымання гатовай прадукцыі — аміяку — спальванне тэхналагічнага газу на факельнай устаноўцы спыніцца”, — гаворыцца ў паведамленні.
На прадпрыемстве сцвярджаюць, што “пагрозы гораду, экалогіі, жыхарам і працаўнікам прадпрыемства няма”.
Завадское выданне “Гродзенскі хімік“ рэгулярна паведамляе пра падобныя працы на прадпрыемстве са спальваннем утылізацыйных рэчываў у факельнай устаноўцы. У гэты час над заводам можна бачыць адкрытае полымя.
Сёлета 20 красавіка, у прыватнасці, паведамлялася аб “пазапланавым спыненні цэха аміяк-3 са спыненнем узаемазвязанага з ім па сыравіне цэха карбамід-3“.
Тады прадпрыемства таксама адзначала, што “з мэтай утылізацыі гаручых рэчываў, якія ўваходзяць у склад тэхналагічнага газу, рэгламентам прадугледжана яго кароткачасовае спальванне на факельнай устаноўцы“. Заяўлялася, што “падстаў і нагоды для занепакоенасці ў жыхароў горада, а таксама пагрозы экалогіі няма“.
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаДля маючых патрэбу пабудавана ў паўтара раза менш кватэр, чым пяць гадоў таму (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, ПалітыкаКраіны Захаду канстатуюць захаванне рэгіянальнай пагрозы з боку рэжыму ў МінскуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



