На палях ГА ААН Ціханоўская заклікала знайсці прызнаванае ўсімі рашэнне для беларусаў, якія засталіся без дакументаў

22 верасня, Позірк. Знайсці прызнаванае на сусветным узроўні рашэнне праблемы з дакументамі для тысяч беларусаў, якія не могуць бяспечна падоўжыць свае пашпарты на радзіме, і забяспечыць абарону механізмаў ААН, якія тычацца Беларусі, заклікала міжнародную супольнасць дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
З такім заклікам палітык выступіла 21 верасня ў Нью-Ёрку на мерапрыемстве “Беларусь: саўдзельніца вайны Расіі супраць Украіны і пагроза міжнароднай бяспецы” на палях тыдня высокага ўзроўню 81-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.
Звяртаючыся да ААН, Ціханоўская выказала яшчэ чатыры “канкрэтныя просьбы”. У прыватнасці, паводле яе слоў, трэба вярнуць пытанне Беларусі ў парадак дня ААН і пачаць працу над “рашучай рэзалюцыяй” у Трэцім камітэце Генасамблеі і самой ГА, якая б закранала праблемы палітвязняў, транснацыянальных рэпрэсій і ролі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў вайне Расіі супраць Украіны.
Акрамя таго, адзначыла дэмлідар, варта арганізаваць прысвечаную Беларусі сустрэчу па “формуле Арыі” (нефармальныя канфідэнцыйныя сустрэчы членаў Савета Бяспекі ААН, якія дазваляюць весці прамы дыялог з прадстаўнікамі ўрадаў, міжнародных арганізацый і грамадзянскай супольнасці) — з удзелам беларускіх экспертаў, былых палітвязняў і праваабаронцаў.
Ціханоўская таксама папрасіла ўключыць у парадак дня пытанне пра транснацыянальныя рэпрэсіі, склікаць у Нью-Ёрку або Жэневе адпаведную сустрэчу з удзелам прадстаўнікоў урадаў, экспертаў ААН, Інтэрпола, грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных сіл.
Нарэшце, паводле яе слоў, неабходна падтрымаць спецыяльнага дакладчыка ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і Групу незалежных экспертаў па гэтым пытанні.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа палях ГА ААН Ціханоўская заклікала знайсці прызнаванае ўсімі рашэнне для беларусаў, якія засталіся без дакументаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 180 дзён запар фіксуе спробы незаконнага пранікнення мігрантаў з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19–21 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства


