Украіна і РФ зноў абмяняліся целамі загінулых на тэрыторыі Беларусі
22 кастрычніка, Позірк. Пра чарговы абмен целамі загінулых вайскоўцаў Украіны і Расіі, праведзены на тэрыторыі Беларусі, паведамілі 22 кастрычніка беларускія дзяржаўныя СМІ.
Адзначаецца, што гэтым разам расійскі бок перадаў 252 целы загінулых украінскіх вайскоўцаў, украінскі — 25 цел расійскіх вайскоўцаў.
Як і раней, абмен адбыўся ў беларускім пункце пропуску Новая Гута (з украінскага боку — Новыя Ярылавічы) у Гомельскай вобласці.
Атрыманне 252 цел, “якія, паводле сцвярджэння расійскага боку, належаць украінскім вайскоўцам”, пацвердзіў Каардынацыйны штаб па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі (Украіна).
Папярэдні раз аналагічны абмен адбыўся 17 верасня. Тады ўкраінскаму боку таксама было перададзена 252 целы, а расійскаму — 23.
У 2026 годзе большасць вядомых абменаў целамі загінулых паміж РФ і Украінай праходзіла праз беларускую тэрыторыю. Публічна пацверджаныя выпадкі — 9 красавіка, 15 траўня, 18 чэрвеня, 16 ліпеня, 13 жніўня і 17 верасня — адбыліся на беларуска-ўкраінскай мяжы. Месцы абмену целамі 29 студзеня і 26 лютага не раскрываліся.
Праз тэрыторыю Беларусі сёлета прайшло ўжо дзесяць абменаў расійскімі і ўкраінскімі ваеннапалоннымі (апошні раз — 24 жніўня).
У інтэрв’ю “Радыё Свабода” (апублікавана 12 жніўня) амбасадар па асаблівых даручэннях МЗС Украіны Яраслаў Чарнагор, які адказвае за сувязі з беларускімі дэмсіламі, на пытанне пра кантакты Кіева з Мінскам адказаў: “Мы бачым пастаянныя абмены праз тэрыторыю Беларусі ўкраінскіх і расійскіх ваеннапалонных, а без камунікацыі з рэжымам [Аляксандра] Лукашэнкі гэта было б немагчыма. Таму мы можам меркаваць і бачым <…>, што такая камунікацыя адбываецца”.
24 лютага 2022 года РФ пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны — найбуйнейшы з часоў Другой сусветнай вайны канфлікт у Еўропе. Рэжым Лукашэнкі надаў арміі РФ тэрыторыю для нападу на суседнюю краіну ўзімку і ўвесну 2022 года, а затым на працягу многіх месяцаў з Беларусі вяліся абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. На тэрыторыі краіны таксама лячылі расійскіх вайскоўцаў. Паводле даных расследавальнікаў, многія беларускія прадпрыемствы цяпер актыўна займаюцца вытворчасцю на карысць расійскага вайскова-прамысловага комплексу.
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваАд пачатку 2026 года зарэгістравана больш за 7 тыс. выпадкаў лічбавага махлярства з рэальнымі стратамі для грамадзян — ГенпракуратураМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ Беларусі ствараецца агульная сістэма продажу квіткоў на аўтобусныя паездкі пасажыраў — МінтрансМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка



