Памежнікі Літвы перахапілі 74-ы ад пачатку года дрон з беларускімі цыгарэтамі

26 лістапада, Позірк. Чарговы беспілотнік з беларускімі кантрабанднымі цыгарэтамі прымусова пасадзілі памежнікі Літвы, паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы пры Міністэрстве ўнутраных спраў гэтай балтыйскай краіны.
Паводле інфармацыі ведамства, незадоўга да поўначы 24 лістапада ля вёскі Юргёніс (Шальчынінкскі раён) супрацоўнікі памежнай службы пачулі характэрны гук дрона, што даносіўся з боку Беларусі. Пасля выкарыстання антыдронавага абсталявання апарат змяніў кірунак і пачаў падаць.
Пры абследаванні мясцовасці за некалькі соцень метраў ад мяжы супрацоўнікі САДМ выявілі пашкоджаны беспілотнік і груз, які ён транспартаваў, — каробку з 500 пачакамі цыгарэт Queen Menthol з беларускімі акцызнымі маркамі.
Кошт кантрабанднай партыі з улікам абавязковых да выплаты ў Літве падаткаў ацэнены ў 2.775 еўра. Па факце “парушэння парадку набыцця і перавозкі падакцызных тавараў” распачатая адміністрацыйная вытворчасць.
Паводле даных літоўскай памежнай службы, гэта ўжо 74-ы беспілотнік з кантрабанднымі цыгарэтамі з Беларусі, перахоплены ад пачатку 2026 года.
Кантрабанда беларускіх цыгарэт з дапамогай БПЛА застаецца рэгулярнай з’явай на літоўска-беларускай мяжы (таксама фіксуецца ў Польшчы). Паводле звестак САДМ, у 2024 годзе памежнікі перахапілі 54 такія дроны, у 2025-м — 59.
25 лістапада паведамлялася, што ў Літве двое грамадзян Беларусі на падставе рашэння суда аштрафаваныя на 50 тыс. еўра за кантрабанду 35,5 тыс. пачакаў цыгарэт, дастаўленых беспілотнікамі. Вільнюскі акруговы суд прызнаў мужчын вінаватымі ў кантрабандзе і незаконным абароце падакцызных тавараў.
У лістападзе 2026 года ў Літве па справе аб кантрабандзе цыгарэт з Беларусі з дапамогай беспілотнікаў было асуджана шэсць чалавек, у ліку якіх двое супрацоўнікаў памежнай службы.
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаУ кастрычніку Беларусь заняла 10-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню з сярэдзіны сакавіка суседнія краіны ЕС не назіраюць актыўнасці мігрантаў двое сутак запарМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка


