Бязвізавы рэжым для грамадзян 38 краін прадоўжаны на 2027 год
25 лістапада, Позірк. Бязвізавы рэжым для грамадзян 38 краін працягнуты на 2027 год, паведамляе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.
Згодна з яго рашэннем, умовы застаюцца ранейшымі. Грамадзяне гэтых краін могуць перасякаць дзяржаўную мяжу Беларусі праз усе аўтадарожныя і чыгуначныя міжнародныя пункты пропуску, выкарыстоўваючы сапраўдныя дакументы для выезду за мяжу. Тэрмін знаходжання ў Беларусі складае не больш за 30 сутак з дня ўезду, а для грамадзян Польшчы, Літвы, Латвіі і асоб, якія маюць статус неграмадзяніна Латвіі, — не больш за 90 сутак.
Правам бязвізавага ўезду можна карыстацца неабмежаваную колькасць разоў, пры гэтым агульная колькасць дзён знаходжання па бязвізе не павінна перавышаць 90 дзён у каляндарным годзе.
Захоўваецца таксама бязвізавы парадак уезду праз аэрапорты Беларусі.
Рашэнне аб устанаўленні бязвізавага рэжыму ўезду было ўпершыню прынята ў 2022 годзе ў адносінах да грамадзян Літвы, Латвіі і Польшчы, у 2024-м — распаўсюджана яшчэ на 35 еўрапейскіх краін і дзейнічала да канца 2026 года.
Пашыраны бязвіз тычыцца жыхароў Аўстрыі, Андоры, Бельгіі, Балгарыі, Босніі і Герцагавіны, Ватыкана, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Германіі, Грэцыі, Даніі, Ірландыі, Ісландыі, Іспаніі, Італіі, Кіпра, Ліхтэнштэйна, Люксембурга, Мальты, Манака, Нідэрландаў, Нідэрландаў Сан-Марына, Паўночнай Македоніі, Славакіі, Славеніі, Фінляндыі, Францыі, Харватыі, Чэхіі, Швейцарыі, Швецыі і Эстоніі.
Большасць гэтых краінаў беларускія ўлады лічаць “недружалюбнымі” за тое, што яны ўвялі санкцыі альбо далучыліся да іх.
З 2022 года Беларусь па бязвізу наведала больш за 1,4 млн грамадзян з краін вышэйзгаданых дзяржаў (на 16 лістапада гэтага года).
Улады краін ЕС, якія мяжуюць з Беларуссю, неаднаразова заклікалі сваіх грамадзян не ездзіць у Беларусь з меркаванняў бяспекі.
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаУ кастрычніку Беларусь заняла 10-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню з сярэдзіны сакавіка суседнія краіны ЕС не назіраюць актыўнасці мігрантаў двое сутак запарМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа дзесяць месяцаў у Беларусі выяўленыя 784 выпадкі ВІЧ-інфекцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


