У Мінскім раёне затрыманая 30-гадовая закладчыца, у яе канфіскавана 3,5 кг мефедрону
25 лістапада, Позірк. Пра затрыманне 30-гадовай жыхаркі Брэсцкай вобласці паводле абвінавачвання ў распаўсюдзе наркотыкаў паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў.
Паводле звестак ведамства, жанчына працавала на наркашоп — “забірала “майстар-скарбы”, фасавала ў здымнай кватэры на больш дробныя партыі і пакідала тавар у лесе для больш дробных кур’ераў і спажыўцоў”.
Для прыкрыцця яна выкарыстоўвала сабаку, падчас прагулак з якім пакідала закладкі, адзначае МУС.
Фігурантка затрыманая з доказамі злачынства ў Мінскім раёне. “Яе злачынная кар’ера доўжылася менш за месяц, — гаворыцца ў паведамленні. — Па месцы жыхарства, пры ёй і ў закладках выяўлена і канфіскавана 3,5 кг мефедрону, а таксама шалі, рэспіратар і фасовачныя матэрыялы”.
У ходзе далейшых аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў таксама затрыманы 40-гадовы раней судзімы мінчанін. “У месенджары ён знайшоў аб’яву аб незаконнай падпрацоўцы і на працягу двух тыдняў забіраў аптовыя партыі псіхатропу для далейшага распаўсюджвання. У яго выяўлена і канфіскавана 0,5 кг мефедрону”, — паведамілі ў МУС.
Распачатыя крымінальныя справы.
11 лістапада паведамлялася, што да 8 гадоў пазбаўлення волі прысуджаная 28-гадовая жыхарка Мінскага раёна, прызнаная вінаватай у незаконным абароце псіхатропаў.
Паводле ўказання куратараў яна забірала з схованак на тэрыторыі Мінска і Мінскай вобласці буйныя партыі забароненых рэчываў. Такім чынам абвінавачаная набыла не менш за 89,24 грама мефедрона.
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа дзесяць месяцаў у Беларусі выяўленыя 784 выпадкі ВІЧ-інфекцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка



