За суткі ахвярамі пажараў у Беларусі сталі пяць чалавек

25 лістапада, Позірк. За мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 24 лістапада да 6:00 25-га) ад агню ў Беларусі загінулі пяць чалавек, сведчаць даныя на сайце Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Два чалавекі загінулі ў Гродзенскай вобласці — у Бераставіцкім (у жылым доме) і Лідскім (у кватэры) раёнах; па адным — у Полацкім (Віцебская вобласць), Брэсцкім і Светлагорскім (Гомельская вобласць) раёнах. Падрабязнасці МЧС пакуль не апублікавала.
24 лістапада ведамства паведамляла аб гібелі мужчыны на чацвёртым паверсе жылога дома па вул. Піянерскай у рабочым пасёлку Сасновы Бор Светлагорскага раёна.
Паводле звестак МНС, з пачатку 2026 года на пажарах у Беларусі загінула 470 чалавек — на 3,1% больш, чым за аналагічны леташні перыяд (456). Усяго за гэты перыяд зафіксаваныя 5.904 пажары (5.679; +4%), траўмавана 573 чалавекі (539; +6,3%), выратавана — 470 (386; +21,8%).
МНС рэгулярна карэктуе ў бок змяншэння паказчыкі смяротнасці ад агню.
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаСавет Рэспублікі ўхваліў бюджэт на 2027 год і змены ў Падатковы кодэксМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЗа дзевяць месяцаў колькасць укладчыкаў павялічылася на 6,8% — даныя НацбанкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



