Расельгаснагляд знішчыў яшчэ 500 увезеных з Беларусі руж, заражаных заходнім кветкавым трыпсам

24 лістапада, Позірк. Пра затрыманне партыі руж, якія перавозіліся з Беларусі ў Маскву, паведаміла 24 лістапада Федэральная служба РФ па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Расельгаснагляд).
Інцыдэнт адбыўся 21 лістапада ў месцы другаснага надгляду падкаранціннай прадукцыі на трасе М-1 (Смаленская вобласць).
Як адзначаецца, партыя руж з Эквадора агульнай колькасцю 500 штук “заражаная заходнім кветкавым трыпсам”.
“З мэтай недапушчэння распаўсюджвання небяспечнага каранціннага шкодніка на тэрыторыі Расіі заражаныя кветкі знішчаныя шляхам спальвання”, — гаворыцца ў рэлізе ведамства.
Перавозчыку грузу абвешчана перасцярога аб недапушчэнні парушэння абавязковых патрабаванняў.
Гэта не першы падобны выпадак. 17 лістапада былі знішчаныя 300 руж, у якіх таксама выявілі згаданае вышэй захворванне.
За сем месяцаў, як раней адзначаў “Позірк”, толькі ўпраўленнем Расельгаснагляду па Смаленскай, Бранскай і Калужскай абласцях было спынена больш за два дзясяткі спроб увозу з Беларусі розных раслін — у асноўным руж, заражаных кветкавым трыпсам.
Паводле інфармацыі ведамства, заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Perg.) шкодзіць усім агароднінным і большасці дэкаратыўна-кветкавых культур. Можа жыць ва ўсіх без выключэння кветках. Заселеныя ім лісце і кветкі хутка вянуць і ападаюць. Пашкоджанне кветкавых пупышак выклікае дэфармацыю кветак і пладоў.
Заходні кветкавы трыпс не небяспечны для чалавека, але можа ўяўляць пагрозу харчовай бяспецы, паколькі пераносіць вірусныя захворванні раслін.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваСК прапануе ўвесці крымінальную адказнасць за перапродаж SIM-карт і акаўнтаў інтэрнэт-рэсурсаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у кастрычніку вырас на 0,66% — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка



