У Польшчы арыштавана трое беларусаў, якіх падазраюць у распаўсюдзе наркотыкаў праз паштаматы

24 лістапада, Позірк. Пра змяшчэнне пад варту трох грамадзян Беларусі, якіх падазраюць у незаконным абароце наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў у значнай колькасці, паведаміла 24 лістапада Галоўнае ўпраўленне паліцыі Варшавы.
Спецаперацыю правялі на мінулым тыдні ў Познані супрацоўнікі мясцовай і сталічнай паліцыі на даручэнне Акруговай пракуратуры Варшавы.
Раней падчас расследавання было высветлена, што ў незаконным абароце наркотыкаў удзельнічае 26-гадовы грамадзянін Беларусі, які, як мяркуецца, мае саўдзельнікаў.
Затрымана пяць чалавек — чацвёра грамадзян Беларусі і грамадзянка Украіны. У кватэрах, аўтамабілях і пры затрыманых выяўлена больш за 2 кг наркотыкаў, у тым ліку марыхуана, мефедрон, МДМА, амфетамін, какаін ды ЛСД.
Паводле інфармацыі паліцыі, да продажу было падрыхтавана 1,5 тыс. доз наркотыкаў. Забрана таксама электроннае абсталяванне, якое магло выкарыстоўвацца для здзяйснення злачынства.
Абвінавачанні выстаўленыя тром беларусам ва ўзросце ад 21 да 26 гадоў. Паводле версіі следства, мужчыны захоўвалі і расфасоўвалі наркотыкі, а пасля рассылалі іх праз паштаматы, зрабіўшы гэта сталай крыніцай даходу.
Суд задаволіў хадайніцтвы пракуратуры аб змяшчэнні ўсіх траіх пад варту на тры месяцы. Ім пагражае ад 2 да 12 гадоў пазбаўлення волі.
Пра працэсуальны статус яшчэ двух затрыманых не паведамляецца.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваСК прапануе ўвесці крымінальную адказнасць за перапродаж SIM-карт і акаўнтаў інтэрнэт-рэсурсаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у кастрычніку вырас на 0,66% — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка



