Мінск 10:19

За няпоўныя 11 месяцаў памежная служба Літвы затрымала чатырох беларусаў, якія знаходзіліся ў вышуку

Ілюстрацыйнае фота: САДМ Літвы

24 лістапада, Позірк. За няпоўныя 11 месяцаў 2026 года літоўская Служба аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) затрымала 489 чалавек, якіх “за розныя злачынствы і правапарушэнні” шукалі праваахоўныя органы Літвы і іншых краін.

Як вынікае з паведамлення САДМ, большасць затрыманых — 456 (93,25%) — грамадзяне Літвы. Сярод астатніх 18 чалавек былі грамадзяне Латвіі — 8 (1,64% усёй колькасці; 24,24% усіх замежнікаў), Вялікабрытаніі — 6 (1,23%; 18,18%), Беларусі, Ірландыі і Малдовы — па 4 (па 0,82%; па 12,12%), Расіі — 3 (0,61%; 9,09%), Ізраіля, Нарвегіі, Румыніі і Турцыі — па 1 (па 0,2%; па 3,03%).

У 2025 годзе памежнікі затрымалі 798 асоб, якія знаходзіліся ў вышуку (583 з іх — у аэрапортах). Большасць затрыманых — 698 чалавек — былі грамадзянамі Літвы. Грамадзянства Расіі мелі 37 чалавек, Вялікабрытаніі — 15, Беларусі і Латвіі — па 11, Ірландыі — 4, Малдовы, Швецыі і Украіны — па 3, Ізраіля, Таджыкістана і Узбекістана — па 2, Бельгіі, Германіі, Грэцыі, Манголіі, Пакістана, Філіпін і ЗША — па 1.

Падзяліцца: