Пасля праверкі пракуратуры ў Мінску прыпыненая праца дзвюх прыватных адукацыйных арганізацый

23 лістапада, Позірк. Дзейнасць дзвюх прыватных арганізацый у Мінску, якія аказваюць паслугі дадатковай адукацыі дзяцей, прыпыненая да выпраўлення парушэнняў, паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры.
Паводле інфармацыі нагляднага органа, парушэнні выяўленыя падчас праверкі, якую правяла пракуратура Цэнтральнага раёна сталіцы.
У прыватнасці, у дзвюх прыватных арганізацыях пры прыёме на працу і заключэнні дамоў з асобамі, якія ажыццяўляюць педагагічную дзейнасць, не запытваліся звесткі з адзінага дзяржаўнага банка даных аб правапарушэннях. У адной з арганізацый адсутнічалі дакументы, якія пацвярджаюць наяўнасць профільнай адукацыі ў педагогаў.
Акрамя таго, у адной з прыватных арганізацый дзецям аказвалі платныя паслугі лагапедаў, нейрапсіхолагаў, спецыялістаў па развіцці маўлення і аналізе паводзінаў, праводзілі заняткі па сэнсарнай інтэграцыі і сумесныя кансультацыі пяці спецыялістаў. Гэтая дзейнасць вялася без апавяшчэння ўпраўлення па адукацыі і ўзгаднення адпаведных праграм. Дзяцей прымалі на заняткі без заяў іх законных прадстаўнікоў.
Як адзначае пракуратура, адсутнасць узгодненых праграм не дазваляе высветліць, ці адпавядаюць метады, якія там выкарыстоўваюцца, узроставым і псіхафізіялагічным асаблівасцям непаўналетніх. Гэта можа прыводзіць да інтэлектуальных і эмацыйных перагрузак, а таксама ствараць пагрозу маўленчаму і фізічнаму здароўю дзяцей.
Ва ўсіх правераных установах дадатковай адукацыі выяўленыя парушэнні ў планаванні выхаваўчай працы; у шэрагу арганізацый не выконваліся санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні і правілы пажарнай бяспекі.
Па выніках праверкі пракуратура вынесла тры прадпісанні і ўнесла два прадстаўленні кіраўнікам арганізацый з патрабаваннем выправіць парушэнні.
Назвы арганізацый, дзейнасць якіх прыпыненая, не прыводзяцца. Не ўдакладняецца таксама, колькі дзяцей наведвала заняткі і якую агульную колькасць устаноў ахапіла праверка.
20 верасня 2022 года Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў “зачысціць усё да немагчымасці ў сістэме адукацыі”. Пасля гэтага ў Беларусі закрыліся амаль усе прыватныя дзіцячыя садкі і большасць прыватных школ. У сакавіку 2025 года міністр адукацыі Андрэй Іванец паведаміў, што ў краіне застаўся толькі адзін прыватны дзіцячы садок.
У ліпені 2025 года Лукашэнка падпісаў закон, які забараняе займацца педагагічнай дзейнасцю асобам, што ўчынілі злачынствы “экстрэмісцкай скіраванасці” альбо звязаныя з незаконным абаротам наркотыкаў.
10 верасня 2026 года палітык выступіў за ўвядзенне ліцэнзавання дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Паводле яго слоў, гэта неабходна, каб “абараніць дзяцей ад усякага роду прайдзісветаў” і забяспечыць роўныя ўмовы для дзяржаўных і прыватных арганізацый.
Пасля падзей 2020 года “экстрэмісцкія” артыкулы Крымінальнага кодэкса актыўна выкарыстоўваюцца беларускімі ўладамі для палітычнага пераследу грамадзян.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія ўпершыню за восем месяцаў два дні запар не фіксуе актыўнасці мігрантаў ля мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка



