Консульскі аддзел амбасады Польшчы ў Мінску на паўтара месяца спыніць прыём заяў па пытаннях “карты паляка”

21 лістапада, Позірк. Аддзел па консульскіх пытаннях і справах польскай дыяспары амбасады Польшчы ў Мінску з 1 снежня 2026 года да 17 студзеня 2027-га не будзе прымаць заявы па пытаннях, звязаных з “картай паляка”, паведамляецца на ўрадавым партале краіны.
Заяўлена, што прыём заяў будзе прыпынены “з арганізацыйных прычын”.
З такой жа фармулёўкай консульскі аддзел амбасады не прымаў адпаведныя заявы сёлета з 1 да 31 жніўня.
“Карта паляка” (Karta Polaka) — афіцыйны польскі дакумент, які пацвярджае прыналежнасць чалавека да польскага народа. Дакумент выдаецца грамадзянам краін былога СССР, якія не маюць польскага грамадзянства або сталага дазволу на жыхарства ў краіне, але маюць польскія карані.
1 чэрвеня консульскі аддзел амбасады Польшчы на нявызначаны тэрмін спыніў запіс праз электронную пошту ўладальнікаў “карты паляка”, якія хочуць падаць дакументы на атрыманне нацыянальнай візы. Ім было рэкамендавана самастойна рэзерваваць даты падачы дакументаў праз сайт візавага пасярэдніка VFS Global.
20 ліпеня аддзел амбасады аднавіў запіс праз электронную пошту, але толькі для тых ўладальнікаў “карты паляка”, якія не менш за шэсць месяцаў зарэгістраваныя і пражываюць у Мінску ці адной з чатырох абласцей — Мінскай, Гомельскай, Віцебскай або Магілёўскай (Мінская консульская акруга ў тэрміналогіі польскай дыпламатычнай службы).

- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія ўпершыню за восем месяцаў два дні запар не фіксуе актыўнасці мігрантаў ля мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДругі раз з пачатку лістапада суседнія краіны ЕС не зафіксавалі актыўнасці мігрантаў ля сваіх межаў з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства


