Мытня затрымала грамадзяніна Казахстана — увозіў з Літвы 123 кг псіхатропу

20 лістапада, Позірк. Пра затрыманне грамадзяніна Казахстана за спробу ўвозу ў Беларусь буйной партыі псіхатропу паведаміў Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК).
43-гадовы замежны грамадзянін уязджаў у Беларусь праз пункт пропуску Беняконі (з літоўскага боку — Шальчынінкай) на грузавіку, які належыць літоўскаму перавозчыку. Ён прадставіў супрацоўнікам ДМК дакументы аб перавозцы алкагольных напояў.
Адзначаецца, што пасля сканавання грузавога адсека з ужываннем інспекцыйна-надгляднага комплексу мытнікі прынялі пастанову аб даглядзе грузавіка.
У выніку была выяўлена спецыяльна абсталявана ў сценцы паўпрычэпа-рэфрыжэратара схованка, з якой пасля дэмантажу вынятыя 122 скруткі з рэчывам светла-шэрага колеру.
Экспертыза паказала, што партыя канфіскаванага рэчыва адносіцца да небяспечнага псіхатропу — 4-СМС.
“Пры правядзенні далейшых аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў і следчых дзеянняў ва ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі МУС Беларусі і ФМС Расіі ўстаноўленыя ўдзельнікі злачыннай групы — грамадзяне Беларусі і Казахстана”, — паведамляе ДМК.
Распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 3281 КК (незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу ЕАЭС або дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсораў або аналагаў).
18 лістапада паведамлялася аб затрыманні грамадзяніна Расіі, які, паводле звестак мытнікаў, арганізаваў увоз з Польшчы ў Беларусь больш за 100 кг вадкасці з псіхатропным рэчывам.
16 кастрычніка стала вядома пра затрыманне двух грамадзян Расіі пры спробе ўвезці ў Беларусь з Польшчы прэпараты, якія змяшчаюць наркатычныя і псіхатропныя рэчывы.
13 кастрычніка ў 51-гадовага расіяніна, які пастаянна пражывае ў Бельгіі, пры даглядзе было выяўлена 108 таблетак трамадола. Мужчына сцвярджаў, што вёз іх для асабістага карыстання.
На наступны дзень пры ўездзе ў Беларусь затрымалі 71-гадовага грамадзяніна РФ. У яго знойдзена 570 блістараў марфіну і 14 блістараў золпідэма. Ён таксама заявіў, што прэпараты прызначаліся для асабістага выкарыстання.
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за дзесяць месяцаў выраслі ў гадавым вымярэнні на 10% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваДля барацьбы з інвазіўнымі відамі раслін распрацоўваецца рабатызаваных комплекс з ШІ — прадстаўнік НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства


