Мінск 13:51

Долар падаражэў перад выходнымі

Фота: pixabay.com

20 лістапада, Позірк. Амерыканская валюта падаражэла на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 20 лістапада 2026 года.

Каціроўка долара вырасла да 2,997 рубля (+0,09%; +0,0027).

Юань патаннеў да 4,4891 за 10 (-0,004%; -0,0002), расійскі рубель — да 3,6575 за 100 (-0,02%; -0,0006), еўра — да 3,2906 (-0,08%; -0,0026).

На гэтым працоўным тыдні (16–20 лістапада) курс долара знізіўся на 0,2% (з 3,003 да 2,997), юаня — на 0,18% (з 4,4971 да 4,4891 за 10), еўра — на 0,82% (з 3,3177 да 3,2906); расійскага рубля — вырас на 0,18% (з 3,6512 да 3,6578 за 100).

У кастрычніку 2026 года афіцыйны курс долара ў Беларусі знізіўся на 2,72%. Гэта другі пасля Расіі (-4,58%) паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў.

За 10 месяцаў года афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 1,50% (з 2,9027 да 2,9462 рубля). Гэта сёмы паказчык пасля Украіны — 7,411% (з 42,3878 да 45,5293 грыўні), Малдовы — 7,408% (з 16,7925 да 18,0365 лея), Латвіі, Літвы, Эстоніі — 5,17% (з 0,8511 да 0,8951 еўра) і Расіі — 2,98% (з 78,2267 да 80,5573 рубля).

У цэлым на тэрыторыі былога СССР у кастрычніку 2026 года долар падаражэў на 0,30%, ад пачатку года — на 1,04%. У кастрычніку 2025-га ён патаннеў на 0,06%, ад пачатку года — на 6,70%.

Падзяліцца: