На сёмы год пасля пратэстаў кіраўнік ВС Швед заяўляе аб працягу “нападак на суддзяў”

20 лістапада, Позірк. Пасля падзей 2020 года “многія суддзі падвяргаліся і працягваюць падвяргацца злачынным нападкам з боку дэструктыўных сіл”, сцвярджае старшыня Вярхоўнага суда Андрэй Швед.
“Расследавана ўжо больш за тысячу выпадкаў пагроз, абразы суддзяў, распаўсюджвання іх персанальных звестак”, — заявіў ён 19 лістапада на нарадзе Аляксандра Лукашэнкі з судзейскім корпусам.
“Адмысловай тэмай” Швед назваў рэагаванне на інфармацыю ў інтэрнэце: “Сутыкаемся з адкрыта пастановачнымі ролікамі, у якіх грамадзяне трактуюць судовыя рашэнні, у асноўным па маёмасных спрэчках, выключна ў свой бок, замоўчваючы аб’ектыўныя абставіны. Аднак з гэтага года ўсе сігналы старанна правяраюцца, а рэагаванне ажыццяўляецца ва ўстаноўленым парадку”.
Па інфармацыі прэс-службы ВС, ён таксама прапанаваў стварыць асобную судовую калегію па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях.
“Не аднойчы гучала тэма ціску на нашых суддзяў”, — заявіў на нарадзе Лукашэнка.
“Вы мне назавіце факт — выкарчуем з коранем, — звярнуўся ён да Шведа. — Называйце нам факты. Каму хочаце — міністру ўнутраных спраў, старшыні Камітэта дзяржбяспекі, кіраўніку адміністрацыі, генеральнаму пракурору. Або прама выходзьце і дакладайце мне па канкрэтным факце. Паверце: рашэнне будзе імгненным. Ніякага ціску.”
Праваабаронцы неаднаразова патрабавалі дэкрыміналізаваць дыфамацыю і адмяніць артыкулы Крымінальнага кодэкса аб абразе кіраўніка дзяржавы і службовых асоб, спыніць раней узбуджаныя па іх справы, вызваліць усіх палітвязняў і спыніць палітычныя рэпрэсіі.
Судовая сістэма Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года стала адным з інструментаў палітычных рэпрэсій. У дакладзе ад 14 верасня 2026 года група незалежных экспертаў ААН прыйшла да высновы, што судовыя органы дзейнічалі скаардынавана з сілавымі структурамі, спрыяючы ўзмацненню, легітымацыі і працягу парушэнняў правоў чалавека.
Паводле ацэнкі экспертаў, суды не ўстаранялі парушэнні, дапушчаныя іншымі дзяржаўнымі органамі, і сістэматычна пазбаўлялі пацярпелых эфектыўных сродкаў прававой абароны.
Швед, які раней займаў пасаду генеральнага пракурора, знаходзіцца пад персанальнымі міжнароднымі санкцыямі ЗША, ЕС, Швейцарыі, Аўстраліі, Новай Зеландыі, Вялікабрытаніі, Канады і Японіі ўведзенымі ў 2021 годзе.
Заходнія краіны ўключылі Шведа ў чорныя спісы ў сувязі з ягонай дзейнасцю на пасадзе Генеральнага пракурора, усклаўшы на яго адказнасць за палітычна матываваныя пераследы, рэпрэсіі супраць удзельнікаў пратэстаў 2020 года і парушэнні правоў чалавека.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за дзесяць месяцаў выраслі ў гадавым вымярэнні на 10% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваДля барацьбы з інвазіўнымі відамі раслін распрацоўваецца рабатызаваных комплекс з ШІ — прадстаўнік НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка


