Мінск 13:32

15-гадовы падлетак уцёк з дому ў Івацэвічах, міліцыя пачала вышук

Фота: УУС Брэсцкага аблвыканкама

20 лістапада, Позірк. УУС Брэсцкага аблвыканкама абвясціла 20 лістапада аб вышуку жыхара Івацэвічаў Трафімчука Дзяніса Аляксандравіча (2011 года нараджэння), які 19 лістапада каля 17:30 уцёк з дому.

Да цяперашняга часу яго месцазнаходжанне невядома.

Прыкметы: на выгляд 15 гадоў, рост каля 170 см, хударлявага целаскладу, валасы светла-русыя.

Быў апрануты: чорная балоневая куртка з капюшонам (унутраная частка капюшона камуфляваная), спартыўныя чорныя штаны, чорныя красоўкі.

Міліцыя просіць грамадзян, якія валодаюць інфармацыяй пра месцазнаходжанне Трафімчука, паведаміць пра гэта па тэлефонах +375292045491, +375295290205 альбо 102.

Падзяліцца: