Мінск 13:33

Смяротнае атручэнне сурагатам алкаголю ў Магілёўскім раёне — памерлі мужчына і жанчына

Ілюстрацыйнае фота: Michal Jarmoluk / pixabay.com

20 лістапада, Позірк. Аб смяротным атручванні сурагатам алкаголю ў Магілёўскім раёне паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз (ДКСЭ).

“У адзін з вераснёўскіх дзён 48-гадовая жыхарка аграгарадка знаходзілася ў гасцях у 61-гадовага аднавяскоўца. Яны развялі невядомую вадкасць вадой і ўжылі, пасля чаго неўзабаве абодвум стала дрэнна”, — гаворыцца ў паведамленні.

Мужчына памёр на працягу сутак пасля ўжывання сурагату, жанчына з прыкметамі атручвання была дастаўлена ў бальніцу, дзе праз тыдзень памерла.

Супрацоўнікі ДКСЭ выканалі шэраг экспертыз, якія паказалі, што “абодва ўдзельнікі застолля памерлі ад вострага атручвання метылавым спіртам”.

“Канцэнтрацыя метанолу ў крыві мужчыны склала 4,6 праміле (у 5 разоў вышэй за смяротную), у крыві жанчыны — 0,9. У вяскоўкі атручэнне ўскладнілася сіндромам паліорганнай недастатковасці з паразай галаўнога мозгу, печані, нырак, падстраўнікавай залозы”, — адзначае ДКСЭ.

Падзяліцца: