Мінск 15:36

Памёр пісьменнік Анатоль Тарас

Фота: "Еўрарадыё"

22 лістапада, Позірк. Пісьменнік Анатоль Тарас памёр на 83-м годзе жыцця. Пра гэта паведаміў 22 лістапада былы кіраўнік фонду салідарнасці BySol Андрэй Стрыжак.

Анатоль Тарас нарадзіўся 24 траўня 1944 года ў Гомельскай раёне. Скончыў Белдзяржуніверсітэт (гістарычны факультэт), аспірантуру Акадэміі педагагічных навук СССР.

У савецкі час працаваў навуковым супрацоўнікам у НДІ педагогікі Міністэрства асветы БССР.

Кандыдат педагагічных навук.

Рэдактар часопіса аб баявых мастацтвах “Кэмпо”, які выдаваўся ў Мінску ў 1990-я гады. Быў таксама рэдактарам у мінскіх выдавецтвах “Эрыдан”, “Красіка-прынт”, “МЕТ”. У 1999–2009 гадах — галоўны рэдактар выдавецтва “Харвест”. З 2009 года — рэдактар гістарычнага альманаха “Дзяды”.

Аўтар шэрагу кніг па гісторыі Беларусі, Польшчы і Расіі, а таксама аб баявых мастацтвах, самаабароне і рукапашным баі.

Шэраг кніг Тараса прызнаныя ўладамі “экстрэмісцкімі матэрыяламі”, а таксама “шкоднаснымі” — г.зн. здольнымі “нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь”.

Падзяліцца: