У Оршы затрыманы 19-гадовы кіроўца — кіраваў пазадарожнікам без правоў і ў нецвярозым стане
22 лістапада, Позірк. Пра затрыманне ў Оршы 19-гадовага кіроўцы паведамляе Дзяржаўтаінспекцыя Віцебскай вобласці.
“На вуліцы Ціміразева супрацоўнікі ДАІ падалі сігнал аб спыненні кіроўцу аўтамабіля Nissan. На законнае патрабаванне аб спыненні кіроўца не адрэагаваў і працягнуў рух. Аднак праз некаторы час транспартны сродак быў спынены”, — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што пры праверцы дакументаў “інспектар ДАІ заўважыў, што кіроўца перадаў чужое пасведчанне кіроўцы і спрабаваў выдаць сябе за яго ўладальніка”.
“У ходзе далейшага разбору высветлілася, што за рулём [пазадарожніка] знаходзіўся малады чалавек, які не мае права кіравання. Вадзіцельскае пасведчанне, якое ён прад’явіў, належала яго знаёмаму. Акрамя таго, у кіроўцы былі відавочныя прыкметы алкагольнага ап’янення”, — паведамілі ў ДАІ.
Па выніках агляду нецвярозы стан затрыманага пацвердзіўся — канцэнтрацыя алкаголю ў выдыханым паветры склала 0,56 праміле.
-
Грамадства
-
Грамадства
-
Грамадства
-
Грамадства
-
Грамадства, Палітыка
-
Палітыка
-
Грамадства
-
Грамадства, ПалітыкаЛатвія ўпершыню за восем месяцаў два дні запар не фіксуе актыўнасці мігрантаў ля мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
-
Грамадства
-
Грамадства
-
Грамадства, Палітыка
-
Бяспека, Палітыка
-
Грамадства
-
Грамадства, Палітыка
-
Грамадства
-
Палітыка, Эканоміка
-
Грамадства, Палітыка
-
Грамадства, ПалітыкаДругі раз з пачатку лістапада суседнія краіны ЕС не зафіксавалі актыўнасці мігрантаў ля сваіх межаў з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
-
Грамадства
-
Грамадства, Эканоміка