Мінск 13:38

Долар і еўра патаннелі на першых таргах тыдня

Ілюстрацыйнае фота: magnific.com

23 лістапада, Позірк. Амерыканская і агульная еўрапейская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 23 лістапада 2026 года.

Каціроўка долара знізілася да 2,99476 рубля (-0,08%; -0,0024), еўра — да 3,2845 (-0,19%; -0,0061).

Юань падаражэў да 4,4902 за 10 (+0,02%; +0,0011), расійскі рубель — да 3,6594 за 100 (+0,05%; +0,0019).

На мінулым працоўным тыдні (16–20 лістапада) курс долара знізіўся на 0,2% (з 3,003 да 2,997), юаня — на 0,18% (з 4,4971 да 4,4891 за 10), еўра — на 0,82% (з 3,3177 да 3,2906); расійскага рубля — вырас на 0,18% (з 3,6512 да 3,6578 за 100).

У кастрычніку 2026 года афіцыйны курс долара ў Беларусі знізіўся на 2,72%. Гэта другі пасля Расіі (-4,58%) паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў.

За 10 месяцаў года афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 1,50% (з 2,9027 да 2,9462 рубля). Гэта сёмы паказчык пасля Украіны — 7,411% (з 42,3878 да 45,5293 грыўні), Малдовы — 7,408% (з 16,7925 да 18,0365 лея), Латвіі, Літвы, Эстоніі — 5,17% (з 0,8511 да 0,8951 еўра) і Расіі — 2,98% (з 78,2267 да 80,5573 рубля).

У цэлым на тэрыторыі былога СССР ў кастрычніку 2026 года долар падаражэў на 0,30%, ад пачатку года — на 1,04%. У кастрычніку 2025-га ён патаннеў на 0,06%, ад пачатку года — на 6,70%.

Падзяліцца: