Мінск 19:23

Савет Рэспублікі прыняў законапраект пра бюджэт ФСАН на 2027 год

24 лістапада, Позірк. Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу (СР НС) ухваліў 24 лістапада законапраект пра бюджэт Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва на 2027 год. Пра гэта паведаміла прэс-служба верхняй палаты парламента.

Выдаткі на сацыяльныя абавязацельствы запланаваныя ў аб’ёме 42,3 млрд рублёў — на 12,2% больш (+4,6 млрд), чым было зацверджана на 2026 год (37,7 млрд).

На пенсіі плануецца выдаткаваць 34,1 млрд рублёў (30,3 млрд; +3,8%). Гэты артыкул адлічэнняў складзе больш за 80% усёй расходнай часткі. Плануецца, што ў сярэднім пенсіі па ўзросце павялічацца на 10%.

На выплату іншых дапамог запланавана 7,7 млрд рублёў (у тым ліку 4,4 млрд прадугледжана на падтрымку сем’яў у сувязі з нараджэннем і выхаваннем дзяцей).

Даходная частка складзе 42,8 млрд рублёў (39,8 млрд; +7,5%). Асноўнай крыніцай стануць абавязковыя страхавыя ўнёскі (92,9%).

Такім чынам, прафіцыт бюджэту ФСАН чакаецца ў памеры 522,4 млн рублёў.

17 ліпеня Лукашэнка падпісаў закон аб зацвярджэнні справаздачы Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва (прыняты ПП НС 12 чэрвеня, ухвалены СР 30 чэрвеня) за 2025 год. Даходы фонду склалі 36 млрд 225 млн 983 тыс. 950,51 рубля, выдаткі — 32 млрд 575 млн 514 тыс. 724,7 рубля, прафіцыт — 3 млрд 650 млн 469 тыс. 225,81 рубля.

Бюджэт ФСАН за 2024 год быў выкананы з прафіцытам у 2,4 млрд рублёў, за 2023 год — 1,3 млрд.

Падзяліцца: