У кожнай вобласці Беларусі ў 2027 годзе для дзікіх жывёл плануецца абсталяваць па адным пераходзе праз аўтадарогу

26 лістапада, Позірк. У 2027 годзе для дзікіх жывёл плануецца абсталяваць па адным наземным пераходзе праз аўтамабільную дарогу, надалей такія аб’екты задумана адразу ўключаць у праектную дакументацыю пры будаўніцтве і рэканструкцыі дарог, паведамляе прэс-служба Міністэрства транспарту і камунікацый.
Паводле інфармацыі ведамства, цяпер у краіне рэалізуецца пілотны праект на двух участках: каля 83-га кіламетра трасы М6 — паблізу вёскі Мазурка (Валожынскі раён Мінскай вобласці), а таксама на 91-м кіламетры трасы М10 — ля аграгарадка Зашчэб’е (Рэчыцкі раён Гомельскай вобласці).
Праектам займаюцца РУП “Белдарсувязь”, Дзяржаўтаінспекцыя і Нацыянальная акадэмія навук. Пераходы прадстаўляюць сабой разрывы ў ахоўнай сетцы ўздоўж дарог, якія накіроўваюць жывёл да спецыяльна абсталяваных месцаў.
Заяўлена, што з дапамогай відэакамер і штучнага інтэлекту сістэма распазнае жывёл на дарозе і падыходах да яе з боку лесу. Пры іх з’яўленні ўключаюцца папераджальныя сігналы для кіроўцаў: на М6 падсвечваюцца дарожны знак і таблічка, а таксама мільгаціць жоўты сігнал; на М10 загараецца электроннае табло.
Паводле сцвярджэння Мінтранса, жывёлы актыўна карыстаюцца пераходамі. Пры гэтым фіксаваліся выпадкі, калі кіроўцы не зніжалі хуткасць, нягледзячы на папярэджанні.
25 кастрычніка паведамлялася, што пяць чалавек загінула, каля 100 атрымалі траўмы ў дарожна-транспартных здарэннях з удзелам дзікіх жывёл за няпоўныя дзесяць месяцаў 2026 года.
За дзевяць месяцаў 2026 года зарэгістравана 59 ДТЗ з жывёламі, у якіх пацярпелі людзі. Усяго з удзелам дзікіх жывёл адбылося 3.998 ДТЗ, у якіх загінула больш за 4 тыс. звяроў, пераважна казуль і ласёў.
Найбольш ДТЗ з дзікімі жывёламі — у Мінскай вобласці.
Аварыі часта адбываюцца ў прыцемках, калі жывёлы выходзяць з лесу, а таксама падчас сезонных перамяшчэнняў. Сярод участкаў падвышанай рызыкі спецыялісты адзначаюць аўтамагістраль М1 (Мінск — Брэст — мяжа РФ).
Асабліва небяспечнае сутыкненне з ласём з прычыны анатамічных асаблівасцяў жывёлы: яго доўгія ногі дазваляюць масіўнаму целу пры ўдары апынуцца на ўзроўні капота і лабавога шкла, а пасля ў салоне. Акрамя таго, вочы лася не адбіваюць святло фар, што ўскладняе яго выяўленне кіроўцам.
8 кастрычніка паведамлялася пра гібель у Мінскім раёне 43-гадовага матацыкліста пасля сутыкнення з ласём.
Позна ўвечары 17 ліпеня на 373-м кіламетры дарогі М1, непадалёк ад вёскі Абчак у Мінскім раёне, 35-гадовы жыхар сталіцы на “Лэнд Роверы” сутыкнуўся з ласём, які выбег на праезную частку, пасля — са спадарожным “Фордам”, а далей з’ехаў у кювет, урэзаўся ў дрэва і перакуліўся. Кіроўца “Лэнд Ровера” быў шпіталізаваны.
У 2025 годзе ў ДТЗ загінула 5,1 тыс. дзікіх жывёл — на 32% больш у параўнанні з 2024-м.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаУ кастрычніку Беларусь заняла 10-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



