Мінск 12:20

Беларусь мае намер актывізаваць вайсковую супрацу з краінамі Персідскага заліва, Паўднёвай Азіі ды Паўночнай Афрыкі

Ілюстрацыйнае фота: прэс-служба Міністэрства абароны / кадраванне: "Позірк"

26 лістапада, Позірк. Беларусь мае намер актывізаваць вайсковую супрацу з краінамі Персідскага заліва, Паўднёвай Азіі ды Паўночнай Афрыкі, паведаміў 25 лістапада начальнік дэпартамента міжнароднай вайсковай супрацы (МВС) Міністэрства абароны Валерый Равенка па выніках збораў службовых асоб, адказных за МВС.

“Даведзена задума МВС на 2027 год. Па-ранейшаму акцэнт на ўзаемадзеянні ў межах АДКБ, СНД і ШАС”, — напісаў ён на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.

Згодна з класіфікатарам статыстычнай службы ААН, да дзяржаў Паўночнай Афрыкі адносяцца Алжыр, Егіпет, Лівія, Марока, Судан, Туніс; Паўднёвай Азіі — Афганістан, Бангладэш, Бутан, Індыя, Іран, Мальдывы, Непал, Пакістан і Шры-Ланка.

Адзінага пераліку краін, якія адносяцца да рэгіёна Персідскага заліва, няма. Нават у межах ААН існуе некалькі падыходаў, напрыклад, у тэзаўрусе ЮНЕСКА ў гэты рэгіён уключана шэсць дзяржаў — Бахрэйн, Катар, Кувейт, ААЭ, Аман і Саудаўская Аравія. Пры гэтым аддзел ААН па марскім праве і пытаннях акіяна дадаткова далучае да краін Персідскага заліва Іран і Ірак.

Узгоднены план вайсковага супрацоўніцтва Беларусі і ААЭ на 2027 год — Мінабароны

25 лістапада, Позірк. Пра ўзгадненне Беларуссю і Аб'яднанымі Арабскімі Эміратамі плана сумесных мерапрыемстваў у вайсковай сферы на 2027 год паведаміла Міністэрства абароны. Дакумент, як адзначаецца, дапрацаваны ў Мінску на другім пасяджэнні сумеснага камітэта па вайсковым супрацоўніцтве паміж абароннымі ведамствамі дзвюх …
Падзяліцца: