Мінск 18:05

Амаль па ўсёй Беларусі дазволена свабодна наведваць лясы

22 верасня, Позірк. У 113 раёнах Беларусі са 118 дазволена свабоднае наведванне лясоў, сведчыць інтэрактыўная карта на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.

У пяці раёнах дзейнічаюць абмежаванні, пры якіх у лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы, але даступныя пешыя прагулкі, збор ягад і грыбоў.

Абмежаванні распаўсюджваюцца на Шчучынскі, Мастоўскі, Ваўкавыскі, Бераставіцкі і Свіслацкі раёны (усе — Гродзенская вобласць).

Забарон на наведванне лясоў не ўводзілася нідзе.

Падзяліцца: