На палях ГА ААН Ціханоўская заклікала знайсці прызнаванае ўсімі рашэнне для беларусаў, якія засталіся без дакументаў (дапоўнена)

22 верасня, Позірк. Знайсці прызнаванае на сусветным узроўні рашэнне праблемы з дакументамі для тысяч беларусаў, якія не могуць бяспечна падоўжыць свае пашпарты на радзіме, і забяспечыць абарону механізмаў ААН, якія тычацца Беларусі, заклікала міжнародную супольнасць дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
З такім заклікам палітык выступіла 21 верасня ў Нью-Ёрку на мерапрыемстве “Беларусь: саўдзельніца вайны Расіі супраць Украіны і пагроза міжнароднай бяспецы” на палях тыдня высокага ўзроўню 81-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.
Звяртаючыся да ААН, Ціханоўская выказала яшчэ чатыры “канкрэтныя просьбы”. У прыватнасці, паводле яе слоў, трэба вярнуць пытанне Беларусі ў парадак дня ААН і пачаць працу над “рашучай рэзалюцыяй” у Трэцім камітэце Генасамблеі і самой ГА, якая б закранала праблемы палітвязняў, транснацыянальных рэпрэсій і ролі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў вайне Расіі супраць Украіны.
Акрамя таго, адзначыла дэмлідар, варта арганізаваць прысвечаную Беларусі сустрэчу па “формуле Арыі” (нефармальныя канфідэнцыйныя сустрэчы членаў Савета Бяспекі ААН, якія дазваляюць весці прамы дыялог з прадстаўнікамі ўрадаў, міжнародных арганізацый і грамадзянскай супольнасці) — з удзелам беларускіх экспертаў, былых палітвязняў і праваабаронцаў.
Ціханоўская таксама папрасіла ўключыць у парадак дня пытанне пра транснацыянальныя рэпрэсіі, склікаць у Нью-Ёрку або Жэневе адпаведную сустрэчу з удзелам прадстаўнікоў урадаў, экспертаў ААН, Інтэрпола, грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных сіл.
Нарэшце, паводле яе слоў, неабходна падтрымаць спецыяльнага дакладчыка ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і Групу незалежных экспертаў па гэтым пытанні.
Дапаўненне.
Прэс-служба Ціханоўскай паведаміла пра яе сустрэчы 21 верасня ў Нью-Йорку з шэрагам палітыкаў.
Адзначаецца, што дэмлідар паразмаўляла з міністрам замежных спраў Фінляндыі Элінай Валтанен, вярхоўным прадстаўніком Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Каяй Калас, міністрам замежных спраў Эстоніі Маргусам Цахкнам, прэзідэнтам Чэхіі Пётрам Павелам, міністрам замежных спраў Літвы Кястуцісам Будрысам, міністрам замежных спраў Нарвегіі Эспенам Бартам Эйдэ, сенатарам ЗША Джын Шахін, генеральным сакратаром Савета Еўропы Аленам Берсе.
Па словах Ціханоўскай, кантакты з замежнымі партнёрамі паказалі “адзінства сярод краін у пытаннях Беларусі“: “Гэта вельмі важна. Вельмі важна адрозніваць беларусаў ад рэжыму [Лукашэнкі], а Беларусь — ад Расіі. Ізалюючы рэжым, важна не ізаляваць беларусаў. І я бачу, што гэта добра разумеюць“.
Гл. таксама:

- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаДля маючых патрэбу пабудавана ў паўтара раза менш кватэр, чым пяць гадоў таму (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, ПалітыкаКраіны Захаду канстатуюць захаванне рэгіянальнай пагрозы з боку рэжыму ў МінскуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа палях ГА ААН Ціханоўская заклікала знайсці прызнаванае ўсімі рашэнне для беларусаў, якія засталіся без дакументаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
