Мінск 21:07

Шэсць чалавек затрымана ў Літве за кантрабанду цыгарэт з Беларусі

Фота: САДМ

23 кастрычніка, Позірк. Пра затрыманне ў Кедайняі шасці чалавек, якія падазраюцца ў кантрабандзе цыгарэт, паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (САДМ).

У рамках аперацыі, як адзначаецца, была “зладжаная засада каля прыватнага дома ў Кедайняі”. “Памежнікі заўважылі двух мужчын, якія ўязджалі на тэрыторыю домаўладання на аўтамабілі “Мерседэс” з літоўскімі нумарамі. Пазней высветлілася, што яны былі з Шальчынінкая. Двое іншых мужчын, жыхары муніцыпалітэта Кедайняй, якія знаходзіліся ў доме, пачалі загружаць пачкі цыгарэт, прынесеныя з машыны”, — гаворыцца ў паведамленні.

Чацвёра мужчын не аказалі супраціву пры затрыманні.

Яшчэ двое падазраваных былі затрыманыя на адной з вуліц Кедайняя, яны таксама перасоўваліся на аўтамабілі “Мерседэс“ з літоўскімі нумарнымі знакамі. “Мяркуецца, што яны суправаджалі раней канфіскаваны кантрабандны груз у Кедайняй”, — паведамляе САДМ.

Падчас ператрусу ў згаданым доме памежнікі канфіскавалі некалькі скрынак з беларускімі цыгарэтамі, як мяркуецца дастаўленых на тэрыторыю Літвы з дапамогай аэрастатаў.

Паводле звестак САДМ, сёлета перахоплена 181 партыя цыгарэт, дастаўленых паветранымі шарамі з Беларусі. У 2025 годзе зафіксавана 635 такіх выпадкаў, у 2024-м — 226.

Падзяліцца: