Мінск 18:46

Да 3,5 года калоніі-пасялення прыгавораны віноўнік ДТЗ з двума загінулымі ў Буда-Кашалёўскім раёне

Відэа: ДАІ Гомельскай вобласці / стоп-кадр: "Позірк"

23 кастрычніка, Позірк. 27-гадовы жыхар Гомеля прызнаны вінаватым паводле ч. 3 арт. 317 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў) і прысуджаны да 3,5 года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах пасялення, паведамляе Генеральная пракуратура.

Таксама мужчына пазбаўлены на 5 гадоў права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі.

Смяротнае ДТЗ, пра якое паведамлялася 6 чэрвеня, здарылася ў Буда-Кашалёўскім раёне (Гомельская вобласць). “Па закругленні дарогі направа кіроўца не забяспечыў бяспеку, калі адцягнуўся ад кіравання машынай і выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе здзейсніў сутыкненне з ВАЗ. У выніку ДТЗ кіроўцу і пасажыру ВАЗ нанесены цяжкія цялесныя пашкоджанні, ад якіх яны памерлі на месцы здарэння. У судовым пасяджэнні абвінавачаны прызнаў сваю віну”, — адзначалася тады.

Суд спагнаў на карысць блізкіх сваякоў загінулых грашовую кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 70 тыс. рублёў.

Падзяліцца: