Мінск 22:24

Брэсцкая міліцыя адсправаздачылася аб спыненні двух схем “дзелавой карупцыі”, фігурантам за хабар пагражае да 7 гадоў зняволення

23 кастрычніка, Позірк. Аб спыненні двух схем “дзелавой карупцыі” паведаміла УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Адзначаецца, што 45-гадовы кіраўнік аднаго з камунальных прадпрыемстваў Брэста “прымаў ад кіраўніка камерцыйнай арганізацыі грошы за выбар прадпрыемства ў якасці пастаўшчыка”. Агульная сума хабараў, паводле даных УУС, перавысіла 3.500 рублёў.

“Аналагічны факт выяўлены і на іншым будаўнічым прадпрыемстве Брэста. Дзейнічаючы ў інтарэсах таго ж прыватнага суб’екта гаспадарання, за спрыяльнае вырашэнне пытання, звязанага з пастаўкамі электратэхнічнай прадукцыі, фігурант атрымаў звыш 10 тыс. рублёў у эквіваленце”, — гаворыцца ў паведамленні.

У дачыненні да фігурантаў распачатыя крымінальныя справы паводле ч. 1 арт. 430 КК (атыманне хабару). Падкрэсліваецца, што падазраваным пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Падзяліцца: