Каля 100 студэнтаў пакінулі ЕГУ пасля прызнання яго “экстрэмісцкай арганізацыяй”

28 траўня, Позірк. Каля 100 студэнтаў пакінулі Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) пасля прызнання яго “экстрэмісцкай арганізацыяй“ 14 красавіка, паведаміў рэктар ЕГУ Вілюс Шадаўскас у інтэрв’ю Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Кіраўніцтва ВНУ мяркуе, што гэтая лічба неканчатковая і можа павялічвацца.
Таксама супрацоўніцтва з ЕГУ спынілі два лектары і частка ІТ-спецыялістаў, якія працавалі ў фармаце частковай занятасці.
Паводле слоў Шадаўскаса, адток пачаўся яшчэ пасля таго, як у жніўні 2025 года “экстрэмісцкімі матэрыяламі“ былі прызнаныя старонкі ВНУ ў сацсетках.
Рэктар падкрэсліў, што ЕГУ ўзаемадзейнічае з Канферэнцыяй рэктараў Літвы і іншыя ВНУ гатовыя дапамагчы з пераводам да іх, аднак студэнтам і выкладчыкам прыйдзецца праходзіць адбор па акадэмічных стандартах прыёму у навучальныя ўстановы.
У новых умовах універсітэт плануе перагледзець палітыку партнёрства з іншымі арганізацыямі, якія маюць статус “экстрэмісцкіх“. Раней ад супрацоўніцтва з імі ўстрымліваліся ў мэтах бяспекі блізкіх, сказаў рэктар.
Дзеля забеспячэння фінансавай і акадэмічнай стабільнасці ЕГУ працягне прыцягваць на камерцыйнай аснове студэнтаў з іншых краін Усходняй Еўропы і постсавецкай прасторы. Шадаўскас заявіў, што беларуская ідэнтычнасць ВНУ не пацерпіць, а будзе выяўляцца ў больш акадэмічных формах — праз канферэнцыі, даследаванні і працы Цэнтра беларускіх рэгіянальных даследаванняў.
14 красавіка 2026 года Вярхоўны суд Беларусі прызнаў ЕГУ і структурныя падраздзяленні “экстрэмісцкай арганізацыяй“, чыя дзейнасць на тэрыторыі краіны забароненая. Пра рашэнне абвясціў Дзмітрый Брылёў — начальнік упраўлення Генеральнай пракуратуры, якая звярнулася ў суд з адпаведнай заявай на падставе закона “Аб супрацьдзеянні экстрэмізму“.
На наступны дзень міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс назваў гэтае рашэнне абуральным, ахарактарызаваў яго як “чарговы варожы акт рэжыму [Аляксандра] Лукашэнкі супраць Літвы і ЕС“ і выказаў гатоўнасць “падтрымаць супольнасць ЕГУ“.
16 красавіка МЗС Літвы выказаў Беларусі “рашучы пратэст “у сувязі з прызнаннем ЕГУ “экстрэмісцкай арганізацыяй”. Знешнепалітычнае ведамства расцаніла гэтае рашэнне як “палітычна матываванае, неабгрунтаванае і такім, якое парушае прынцыпы міжнароднага права, а таксама суверэнітэт Літоўскай Рэспублікі”. Выпадак, калі вышэйшая навучальная ўстанова, якая законна працуе ў іншай дзяржаве, абвяшчаецца “экстрэмісцкай арганізацыяй”, МЗС назваў беспрэцэдэнтным.
Як паведамлялася раней, студэнты з Беларусі складаюць большасць у ЕГУ — каля 74% усіх студэнтаў універсітэта.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


