Ціханоўская падзякавала Харватыі за падтрымку дэмакратычных памкненняў беларусаў

30 траўня, Позірк. Падзяку за падтрымку дэмакратычных памкненняў беларусаў выказала Харватыі, якая 30 траўня адзначае Дзень дзяржаўнасці, кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская.
“Сёння мы ўшаноўваем вялікую краіну, якая абараніла сваю незалежнасць і забяспечыла сабе месца ў свабоднай Еўропе, — напісала палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х. — Беларусы таксама ведаюць, што свабода патрабуе мужнасці і ахвяраў. Дзякуй, Харватыя, за тое, што вы падтрымліваеце нас на шляху да дэмакратыі”.
Ціханоўская тройчы наведвала Харватыю. У рамках першага афіцыйнага візіту ў студзені 2023 года яна сустракалася з прэм’ер-міністрам краіны, міністрам замежных спраў, спікерам парламента; у ліпені 2025-га ўдзельнічала ў Дуброўніцкім форуме на запрашэнне кіраўніка МЗС; у красавіку 2026-га — у саміце Ініцыятывы трох мораў, на палях якога сустракалася з лідарамі краін рэгіёну.
Харватыя падтрымлівае створаны беларускімі дэмакратычнымі сіламі Міжнародны гуманітарны фонд дапамогі палітвязням.
Аляксандр Лукашэнка 30 траўня 2026-га павіншаваў народ Харватыі, але не кіраўніцтва краіны. Такой практыкі ў дачыненні да гэтай дзяржавы — недружалюбнай з пункту гледжання Мінска — ён прытрымліваецца ўжо пяць гадоў запар.
“Упэўнены, што рух наперад па шляху канструктыўнага развіцця двухбаковых сувязей адпавядае карэнным інтарэсам народаў Беларусі і Харватыі. Перакананы, узаемадзеянне дзелавых колаў, культурны абмен і гуманітарныя кантакты будуць пашырацца і садзейнічаць дасягненню плённых вынікаў на карысць Мінска і Заграба”, — адзначыў віншавальнік у сваім пасланні.
Лукашэнка заклікаў харватаў да "канструктыўнага развіцця двухбаковых сувязей"


- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаРост цэн на паслугі ў красавіку стаў рэкордным за апошнія 14 месяцаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 66 дзён запар фіксуе актыўнасць мігрантаў ля сваёй мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Навіны Германіі
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27–29 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка

