Беларусь падоўжыла на два гады дазвол на працу карпунктаў расійскіх медыяструктур — “Першага канала”, ТАСС і УДТРК

30 траўня, Позірк. Дазвол на працу ў Беларусі карэспандэнцкіх пунктаў шэрагу медыяструктур, звязаных з расійскімі ўладамі, падоўжаны на два гады, вынікае з пастановы Савета міністраў № 268 ад 28 траўня.
Згодна з дакументам, апублікаваным 30 траўня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, тэрмін дзеяння пасведчання аб адкрыцці карпункта акцыянернага таварыства “Першы канал” прадоўжаны па 30 траўня 2028 года.
Аналагічныя дазволы, выдадзеныя федэральным дзяржаўным унітарным прадпрыемствам — “Інфармацыйнаму тэлеграфнаму агенцтву Расіі (ІТАР-ТАСС)” (у пастанове выкарыстаная састарэлая назва, цяпер называецца проста ТАСС) і “Усерасійскай дзяржаўнай тэлевізійнай і радыёвяшчальнай кампаніі” (УДТРК), падоўжаныя па 31 траўня і 22 ліпеня 2028 года адпаведна.
Міністэрству замежных спраў даручана “зрабіць захады па рэалізацыі гэтай пастановы”.
Летась напрыканцы лістапада ўрад падоўжыў дазвол на працу ў Беларусі карпунктаў міжнароднага інфармагенцтва “Расія сёння” (па 2 снежня 2027-га) і тэлекампаніі НТВ (па 7 снежня 2027-га).
Усе згаданыя медыяструктуры актыўна транслююць прапагандысцкія наратывы Крамля.
Пасля падзей 2020 года ў Беларусі практычна не засталося незалежных грамадска-палітычных СМІ. Многія рэдакцыі пасля разгрому (вобшукі, канфіскацыя тэхнікі, арышты, блакаванне) або закрыліся, або былі вымушаны працягнуць працу за мяжой. Некаторыя незалежныя сеткавыя СМІ, якія засталіся ў краіне, у інтарэсах бяспекі пераключыліся на бытавыя тэмы.
Паводле звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў, на сёння ў няволі знаходзіцца 21 прадстаўнік медыя.
Даступна падпісчыкам “Позірк+”:
Рэпрэсіі супраць журналістаў застаюцца на тым жа ўзроўні, мяняецца толькі форма пераследу — намеснік старшыні БАЖ

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27–29 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2025 годзе ў Беларусі выдадзена ў 4,2 раза менш шэнгенскіх віз, чым у 2019-м (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка

