Мінск 10:07

Чатыры чалавекі сталі ахвярамі агню за мінулыя суткі — МНС

Ілюстрацыя: pixabay.com

16 кастрычніка, Позірк. Чатыры чалавекі сталі ахвярамі агню ў Беларусі за мінулыя дзяжурныя суткі (з 6 раніцы 15 кастрычніка да 6 раніцы 16-га), вынікае са зводкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Смяротныя выпадкі зафіксаваныя ў Светлагорскім і Хойніцкім раёнах (Гомельская вобласць), Клімавіцкім раёне (Магілёўская вобласць), а таксама ў Мінску.

Апошні пажар здарыўся позна ўвечары 15 кастрычніка ў інтэрнаце на праспекце Пушкіна.

Паводле звестак Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, у Хойніцкім раёне памёр чалавек, які пацярпеў падчас пажару 28 верасня.

Падрабязнасцяў аб гібелі людзей на двух іншых пажарах пакуль няма.

Паводле звестак МНС, з пачатку года на пажарах у Беларусі загінула 413 чалавек (год таму 401, +3%), уключаючы 3 дзяцей (4, -25%). Пацярпела — 537 (466, +15,2%), выратавана — 430 (332, +29,5%).

Падзяліцца: