Мінск 20:59

За 9 месяцаў 2026 года найбольш падаражэлі USB-назапашвальнікі, запалкі і білеты на электрычкі

Ілюстрацыя: "Позірк"

15 кастрычніка, Позірк. Флэш-назапашвальнікі USB з картамі памяці, запалкі і білеты на прыгарадныя цягнікі эканомкласа (сінія электрычкі) сталі лідарамі па падаражанні ў студзені — верасні 2026 года сярод тавараў (без уліку сезонных) і паслуг, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Белстата.

Рост цэн склаў адпаведна 30,85%, 28,54% і 26,79% пры агульнай інфляцыі 3,60%.

Сярод несезонных харчтавараў апераджальнымі тэмпамі раслі цэны на ікру ласасёвых рыб (+16,71%), нераздзеланую марожаную рыбу (трасковыя, скумбрыевыя) (+15,85%), воцат (+11,13%), соду (+10,35%).

Цэны на нехарчовыя тавары выраслі ў сярэднім на 3,40%. У топ-5, акрамя флэш-назапашвальнікаў USB, карт памяці і запалак, увайшлі персанальныя камп’ютары, ноўтбукі (+20,31%), маторнае масла (+19,36%) і жаночыя зімовыя боты (+14,85%).

Паслугі ад пачатку года падаражэлі на 8,55%. Акрамя згаданых білетаў на прыгарадныя электрацягнікі эканомкласа, найбольш падаражэлі паездкі на прыгарадных аўтобусах (+25,88%), абыходжанне з цвёрдымі камунальнымі адходамі (+25,14%), гарачае водазабеспячэнне (+22,31%) і білеты на міжгароднія аўтобусы (+21,04%).

Паслуг, якія б патаннелі, няма.

Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: