На прадпрыемстве ў Брэсцкім раёне загінуў непаўналетні
9 кастрычніка, Позірк. Пра гібель 17-гадовага падсобнага рабочага на адным з прадпрыемстваў Брэсцкага раёна паведаміла прэс-служба Следчага камітэта 8 кастрычніка.
Гэта адбылося падчас выпрабавання вентыляцыйнай прытокавай устаноўкі.
Па даных следства, непаўналетні знаходзіўся каля абсталявання: “Струменем паветра яго зацягнула ўнутр устаноўкі, у выніку чаго ён атрымаў смяротныя траўмы“.
Малады чалавек быў працаўладкаваны па дамове падраду.
На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група, прызначаны экспертныя даследаванні.
Брэсцкі міжраённы аддзел СК распачаў крымінальныя справы ў дачыненні да адказных асоб паводле ч. 2 арт. 306 (парушэнне правілаў аховы працы, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) і ч. 1 арт. 144 (прычыненне смерці па неасцярожнасці) КК.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПрэзідэнт рэгіянальнага кангрэса СЕ пра праблемы з дакументамі ў беларусаў за мяжой: Мы ведаем пра гэтую сітуацыю і ставімся да яе вельмі сур'ёзна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку кастрычніка суседнія краіны ЕС зафіксавалі больш за 1 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



