Мінск 20:10

Ад пачатку кастрычніка суседнія краіны ЕС зафіксавалі больш за 1 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі

Архіўнае фота: vsat.lrv.lt

28 кастрычніка, Позірк. 1.006 спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі зафіксавалі з пачатку кастрычніка суседнія краіны Еўрасаюза, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз аператыўных звестак іх памежных службаў.

За мінулыя суткі, 27 кастрычніка, мігранты намагаліся трапіць у ЕС праз беларускую тэрыторыю 34 разы. Усе спробы зарэгістраваныя на мяжы з Латвіяй.

Сёлета гэтая краіна адчувае найбольшы міграцыйны ціск у параўнанні з Літвой і Польшчай. У кастрычніку на Латвію прыпадае 87,3% усіх спробаў пранікнення нелегалаў, з пачатку года — 84,7%. Мігранты атакуюць беларуска-латвійскую мяжу 217 дзён запар (з 25 сакавіка).

Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС працягваецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.

Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: