Мінск 08:49

Ціханоўская абмеркавала з кіраўніком МЗС Ірландыі падтрымку палітвязняў

29 кастрычніка, Позірк. Праблемы беларусаў у Ірландыі з дакументамі абмеркавала лідар дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская з міністрам замежных спраў Ірландыі Хелен Макэнці ў Дубліне 28 кастрычніка.

Паводле прэс-службы Ціханоўскай, таксама гаворка ішла аб вызваленні палітвязняў, санкцыях супраць беларускіх уладаў і прыцягненні іх прадстаўнікоз да адказнасці за рэпрэсіі.

Палітык падзякавала Ірландыі за рашэнне прымаць пратэрмінаваныя беларускія пашпарты для падаўжэння дазволаў на пражыванне ў краіне.

Пры гэтым праблема з праязнымі дакументамі, патрэбнымі для выездаў за мяжу, застаецца актуальнай для дзяцей, якія ніколі не мелі беларускіх пашпартоў, і былых палітвязняў, якіх пасля вызвалення прымусова дэпартавалі.

Як сцвярджае прэс-служба, міністр паабяцала абмеркаваць гэтыя пытанні з кіраўніком Міністэрства юстыцыі, у тым ліку магчымасць індывідуальных рашэнняў і садзейнічанне ўз’яднанню сем’яў.

У кантэксце перамоваў ЗША з беларускімі ўладамі аб вызваленні палітвязняў Ціханоўская адзначыла, што рэпрэсіі працягваюцца, а частку вызваленых прымусова вывозяць з Беларусі без дакументаў.

Яна заклікала “працягваць гуманітарную дапамогу, не аслабляючы пры гэтым еўрапейскія санкцыі, і захоўваць ціск на беларускія ўлады, у тым ліку падчас чарговага перагляду абмежаванняў”.

Ціханоўская падзякавала Ірландыі за ўнёсак у Міжнародны гуманітарны фонд дапамогі рэпрэсаваным беларусам і папрасіла разгледзець магчымасць новага фінансавання. Паводле яе, сродкі неабходныя, у прыватнасці, для лячэння і рэабілітацыі былых палітвязняў.

Палітык заклікала Дублін падтрымаць ініцыятыву Вільнюса справу супраць беларускіх уладаў у Міжнародным крымінальным судзе, супрацьдзейнічаць транснацыянальным рэпрэсіям.

Таксама гаворка ішла аб пагрозах езрапейскай бяспекі з боку беларускіх уладаў, залежнасці эканомікі ад расійскіх вайсковых заказаў.

Ціханоўская абмеркавала з прэм'ер-міністрам Ірландыі вызваленне палітвязняў

28 кастрычніка, Позірк. Перспектывы еўрапейскай будучыні Беларусі, сітуацыю з палітвязнямі і рэгіянальную бяспеку абмеркавала дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 27 кастрычніка ў Дубліне на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Ірландыі Міхалам О'Марцінам. На сустрэчы, як паведамляе прэс-служба Ціханоўскай, бакі закранулі шырокі спектр пытанняў, …
Падзяліцца: