Лукашэнка распарадзіўся падключыць армію да сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі, змяніў парадак дактыласкапіі

28 кастрычніка, Позірк. Аб унясенні змяненняў у парадак фінансавання рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі і правілы правядзення абавязковай дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі паведаміла 28 кастрычніка прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.
Першы з яго ўказаў карэктуе нарматыўныя акты аб відэаназіранні і згаданай сістэме “з улікам практыкі іх прымянення“: аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам павінныя будуць штогод актуалізаваць пералікі аб’ектаў, якія неабходна абсталяваць сродкамі відэаназірання.
Прадугледжана “дадатковае прыцягненне індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асобаў да арганізацыйнага і фінансавага забеспячэння сістэмы“. Пры гэтым уласнікі жылых памяшканняў у шматкватэрных дамах вызваляюцца ад кампенсацыі расходаў рэспубліканскага бюджэту і аплаты электраэнергіі, якую спажывае абсталяванне сістэмы.
Кампенсацыя выдаткаў на ўтрыманне і эксплуатацыю сістэмы таксама не будзе тычыцца бюджэтных структур, арганізацый камунальнай формы ўласнасці, дарожнай гаспадаркі.
Пры гэтым кола карыстальнікаў сістэмы пашыраецца за кошт падраздзяленняў Узброеных сіл, якія “ажыццяўляюць аператыўна-вышуковую дзейнасць і ахоўваюць крытычна важныя аб’екты“. Акрамя таго, сістэму можна будзе выкарыстоўваць для фіксацыі адміністрацыйных правапарушэнняў супраць бяспекі руху і эксплуатацыі транспарту.
Другім указам зменены парадак абавязковай дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі. Дакумент прыняты для рэалізацыі закона ад 2 лютага 2026 года аб змяненні заканадаўства ў гэтай сферы.
Вызначаныя органы, упаўнаважаныя выдаваць напрамкі на дактыласкапічную рэгістрацыю і праводзіць яе для новых катэгорый асоб, якія падлягаюць абавязковай дактыласкапіі.
Таксама “ўдасканальваецца парадак абмену інфармацыяй” аб дактыласкапіі паміж дзяржаўнымі органамі. Указ ад 18 лістапада 2004 года № 565, які рэгулюе гэтую сферу, выкладзены ў новай рэдакцыі.

- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку кастрычніка суседнія краіны ЕС зафіксавалі больш за 1 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЗлачынствы рэжыму Лукашэнкі ў кантэксце вайны РФ супраць Украіны патрабуюць прыцягнення да адказнасці — Халопіца на рэгіянальным кангрэсе СЕМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаНарыхтоўшчыкі завінаваціліся насельніцтву за малако амаль 45 тыс. рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка

