Ціханоўская падзякавала Чэхіі “непахіснае сяброўства” і падтрымку дэмакратычных зменаў у Беларусі
28 кастрычніка, Позірк. Падзяку за “непахіснае сяброўства і падтрымку свабоднай Беларусі” выказала Чэхіі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў віншаванні з Днём узнікнення незалежнай Чэхаславацкай дзяржавы.
“Ваш уласны шлях да свабоды дае беларусам надзею і нагадвае нам, чаму мы павінны працягваць ісці наперад”, — напісала палітык у сацсетцы Х.
Апошні раз Ціханоўская наведвала Чэхію 11 кастрычніка. У Празе палітык брала ўдзел у адкрыцці міжнароднага форуму Forum 2000.
Папярэдні раз Ціханоўская наведвала Прагу 10–11 чэрвеня гэтага года. Падчас візіту яна сустракалася з прэзідэнтам Чэхіі Пятром Паўлам, спікерам Сената Выбрчылам, мэрам Прагі Багуславам Свабодай, выступіла перад членамі Камітэта па замежных справах, абароне і бяспецы Сената — верхняй палаты парламента Чэшскай Рэспублікі.
Лукашэнка, віншуючы народ Чэхіі са святам, заявіў, што “ў цяперашняй складанай геапалітычнай сітуацыі” неабходна “зрабіць акцэнт на тым, што аб’ядноўвае, а не аддаляе народы, весці заснаваны на ўзаемнай павазе прагматычны дыялог, а не назапашваць нявырашаныя праблемы”.
Чэхія з’яўляецца часткай Еўрапейскага саюза, які не прызнае Лукашэнку легітымным прэзыдэнтам Беларусі. ЕС увёў у дачыненні да прадстаўнікоў яго рэжыму санкцыі.
- ЭканомікаНарыхтоўшчыкі завінаваціліся насельніцтву за малако амаль 45 тыс. рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПрадукцыйнасць працы вырасла ў гадавым выражэнні на 1,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСуседнія краіны ЕС зафіксавалі рэкордную за апошнія тры тыдні актыўнасць нелегальных мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



