Прэзідэнт рэгіянальнага кангрэса СЕ пра праблемы з дакументамі ў беларусаў за мяжой: Мы ведаем пра гэтую сітуацыю і ставімся да яе вельмі сур’ёзна

29 кастрычніка, Позірк. Кангрэс мясцовых і рэгіянальных уладаў (КМРУ) Савета Еўропы абазнаны, у якой складанай сітуацыі знаходзяцца беларусы за мяжой, заявіла на брыфінгу 29 кастрычніка ў Страсбургу (Францыя) прэзідэнт КМРУ Гюн Марыт Хельгесэн.
Пра гэта яна заявіла ў кантэксце адказу на пытанне, што Кангрэс можа зрабіць для спынення рэпрэсій, якія зазнаюць беларусы не толькі ўнутры краіны, але і па-за яе межамі.
“Мне б хацелася, каб мы маглі зрабіць больш, чым дазваляюць нашы магчымасці, — сказала прэзідэнт КМРУ. — Што мы ўжо робім? Мы ўключылі беларускія дэмакратычныя сілы ў працу Кангрэса (сфармаваная профільная дэлегацыя Каардынацыйнай рады. — “Позірк”.). Яна мае магчымасць выступаць, маецца моладзевы дэлегат. <…> На кожным пасяджэнні мы заслухоўваем даклад, каб быць у курсе апошніх падзей. І, вядома, мы пастаянна падтрымліваем дэмакратычныя сілы. Таму я думаю, што нашы дзверы для іх шырока адчыненыя”.
“Я ведаю, што сітуацыя вельмі складаная. Напрыклад, беларусы пазбаўляюцца магчымасці карыстацца сваімі пашпартамі, пасведчаннямі асобы. А як жыць у сучасным свеце, дзе тэхналогіі адыгрываюць такую вялікую ролю і дзе нам пастаянна патрэбныя пашпарты і пасведчанні асобы? Мы ведаем пра гэтую сітуацыю і ставімся да яе вельмі сур’ёзна. Таму імкнёмся як мага больш шчыльна супрацоўнічаць з гэтай дэлегацыяй. Мы таксама маем Кантактную групу Савета Еўропы”, — адзначыла яна.
Хельгесэн запэўніла, што Кангрэс робіць усё, што ў яго сілах, і спадзяецца на тое, што “атрымаецца дамагчыся прагрэсу”. Яна падкрэсліла, што арганізацыя падтрымлівае дэлегацыю дэмакратычнай Беларусі — “запрашае да ўдзелу, уключае ў сваю працу” — і мае намер працягваць гэта рабіць.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”
Кіраўніца дэлегацыі КР Халопіца акрэсліла перад генсакратаром Савета Еўропы праблему транснацыянальных рэпрэсій супраць беларусаў
"Задача — усвядоміць, што існуюць і іншыя спосабы кіравання". Дакладчыца рэгіянальнага кангрэса Савета Еўропы пра будучыню Беларусі
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПрэзідэнт рэгіянальнага кангрэса СЕ пра праблемы з дакументамі ў беларусаў за мяжой: Мы ведаем пра гэтую сітуацыю і ставімся да яе вельмі сур'ёзна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку кастрычніка суседнія краіны ЕС зафіксавалі больш за 1 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


