Мінск 11:04

Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць толькі ў пяці раёнах Брэсцкай і Гомельскай абласцей

Ілюстрацыйнае фота: "Позірк"

18 чэрвеня, Позірк. Толькі ў пяці раёнах Беларусі дзейнічаюць абмежаванні, пры якіх у лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы, але даступныя шпацыры ды збор ягад і грыбоў.

Згодна з інтэрактыўнай мапай на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі, у Брэсцкай вобласці абмежаванні ўведзеныя ў Драгічынскім, Жабінкаўскім і Кобрынскім раёнах, у Гомельскай вобласці — у Мазырскім і Нараўлянскім раёнах.

У астатніх 113 раёнах краіны лясы можна наведваць свабодна.

Падзяліцца: