Рассельгаснагляд вярнуў у Беларусь агуркі, насенне аднагадовага райграса і не даў увезці санкцыйны сыр
17 чэрвеня, Позірк. Аб трох выпадках парушэння беларускімі перавозчыкамі правілаў увозу прадукцыі ў РФ паведаміла на гэтым тыдні Федэральная служба ветэрынарнага і фітасанітарнага нагляду (Рассельгаснагляд).
10 чэрвеня супрацоўнікамі ведамства была спыненая аўтамашына пад кіраваннем грамадзяніна Беларусі, якая перавозіла 22 тоны насення аднагадовага райграса з Мінскай у Маскоўскую вобласць. Устаноўлена, што на маркіровачных этыкетках адсутнічае інфармацыя аб месцы і краіне вытворцы насення, што з’яўляецца парушэннем адзіных каранцінных фітасанітарных патрабаванняў ЕАЭС.
13 чэрвеня была спыненая аўтамашына пад кіраваннем беларуса, якая перавозіла 18 тон свежых агуркоў з Мінскай вобласці ў Маскву. Адзначаецца, што звесткі, якія ўтрымліваліся ў маркіроўцы ўпакоўкі, не адпавядаюць даным фітасанітарнага сертыфіката. Сертыфікат прызнаны несапраўдным.
У абодвух выпадках аўтамашыны з грузам вернутыя ў Беларусь, перавозчыкі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці.
12 чэрвеня Рассельгаснагляд затрымаў беларускі аўтамабіль, які перавозіў 2,5 тоны сыру цвёрдых гатункаў.
На ўпакоўцы сыру адсутнічала маркіроўка, якая ўказвае на вытворцу прадукцыі. Пры гэтым, як заяўлена, на транспартнай тары ўказаны нідэрландскі вытворца, вытворчая пляцоўка якога размешчана ў Германіі. Дадзеная кампанія не зарэгістраваная ў Рэестры прадпрыемстваў, якія валодаюць правам экспарту ў РФ.
Паведамляецца, што перавозчык не змог назваць адпраўніка і атрымальніка грузу, а таксама адказаць на іншыя пытанні інспектараў ведамства. Пасля завяршэння расследавання санкцыйны сыр будзе ўтылізаваны.

- Эканоміка
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала краіны ЕЭСК дапамагчы ў распрацоўцы рэформаў для дэмакратычнай БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаЗа апошні год запасы прадукцыі на складах выраслі на 3,1%, за пяць гадоў — больш чым удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 16 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

