Паводле звестак Латушкі, у Мінск прыязджаў прадстаўнік Еўрапейскай службы замежных дзеянняў

17 чэрвеня, Позірк. Паводле звестак кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, намесніка кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Паўла Латушкі, Беларусь працягваюць непублічна наведваць прадстаўнікі ўладаў краін Еўрасаюза і еўраструктур.
“За апошні час у Мінску былі дэлегацыі МЗС Італіі, Германіі, Францыі, кіраўнік французскай выведкі. Быў кіраўнік дэпартамента Еўрапейскай службы замежных дзеянняў, які адказвае за Расію, за СНД <…> — на мінулым тыдні былі перамовы“, — заявіў Латушка ў эфіры праграмы “Звычайная раніца“ на “Ютубе“.
“Усе яны едуць для таго, каб, <…>, як яны нам кажуць, праверыць [свае] місіі, амбасады як працуюць <…>. Але, выкарыстоўваючы гэтую магчымасць, спрабуюць высветліць пазіцыю Мінска”, — дадаў экс-дыпламат.
Афіцыйна пра візіты не паведамляецца.
Пра тое, што Мінск знаходзіцца “ў цесным кантакце, пакуль непублічным“, з прадстаўнікамі “буйных еўрапейскіх дзяржаў“, заявіў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю тэлеканалу Al Arabiya English (Саудаўская Аравія; запісана 12 чэрвеня, паказана 15-га).
Паводле яго сцвярджэння, “першыя кантакты” (верагодна, пасля 2020 года. — “Позірк“.), якія ў яго адбыліся з “афіцыёзам дзяржаў“ Захаду, тычыліся прадстаўнікоў Вялікабрытаніі — “два з лішнім гады таму“.
Таксама Лукашэнка згадаў Літву і Польшчу.
З заявай, што “дыялог непублічны [Мінска з Захадам] ідзе апошні год вельмі інтэнсіўна“, выступіў 26 траўня намеснік міністра замежных спраў Ігар Сякрэта: “Мы сустракаемся рэгулярна з калегамі нашымі, дырэктарамі палітдэпартаментаў, намеснікамі міністраў у сталіцах і на пляцоўках міжнародных арганізацый, [што] не афішуецца“.
У гэтым кантэксце Латушка звярнуў увагу, што беларускія функцыянеры абмяркоўваюць з прадстаўнікамі краін Еўрасаюза, “як падступіцца да нармалізацыі“ стасункаў: “Нам спрабуюць сказаць, што гэта тэхнічныя кантакты: дыпламаты прыязджаюць у Мінск — французскія, нямецкія“.
Пра прыезд 5-6 лютага ў Мінск прадстаўніка МЗС Францыі Брыса Ракфёя паведаміла беларускае знешнепалітычнае ведамства — праз тыдзень пасля візіту.
24 траўня адбылася тэлефонная размова прэзідэнта Францыі Эманюэля Макрона і Лукашэнкі. Агенцтва AFP са спасылкай на ананімную крыніцу, блізкую да Макрона, паведаміла, што той перасцярог суразмоўцу “ад удзелу ў вайне Масквы супраць Украіны”. Афіцыйна Елісейскі палац пра размову не інфармаваў.
3 чэрвеня стала вядома пра візіт у Беларусь генеральнага дырэктара Галоўнага ўпраўлення знешняй бяспекі Францыі Нікаля Лернера. Афіцыйна пра яго таксама не паведамлялася, але крыніца “Позірку“ ў дыпламатычным асяроддзі пацвердзіла інфармацыю.
Аб праведзенай “з ініцыятывы італьянскага боку“ сустрэчы намесніка міністра адукацыі Беларусі Кацярыны Петруцкай з намеснікам генеральнага дырэктара МЗС Італіі (каардынатарам па міграцыйнай палітыцы і італьянскай адукацыі ў свеце) Самуэлай Ізапі ў Мінску паведаміла прэс-служба беларускага Мінадукацыі 26 траўня.

- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала краіны ЕЭСК дапамагчы ў распрацоўцы рэформаў для дэмакратычнай БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаЗа апошні год запасы прадукцыі на складах выраслі на 3,1%, за пяць гадоў — больш чым удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 16 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першую палову чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 1.300 спробаў незаконнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

